«Аповесць пра Гэндзі» (, Гэндзі манагатары) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай класічнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян (пачатак 11 стагоддзя). Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сікібу, дама пры двары імператрыцы Сёсі. «Аповесць пра Гэндзі» лічыцца першым у свеце раманам (варыянты: сучасным раманам, псіхалагічным раманам, альбо першым раманам, прызнаным класічным). Аснову рамана складае біяграфія прынца Гэндзі, пабочнага сына імператара. Сюжэт закальцаваны, што адпавядае канцэпцыі кармы, характэрнай для літаратуры эпохі Хэян, якая знаходзілася пад моцным уплывам будызму.

Структура твора thumb|right|250px|Ілюстрацыя да Гэндзі-манагатары, прыпісваецца Тоса Міцуокі (1617—1691) У рамане апісваецца жыццё Хікару Гэндзі, сына японскага імператара, у рамане названага імператар Кірыцуба, і яго малодшай фрэйліны, дамы з Паўлоўніевага павільёна. Па палітычных прычынах імператар пазбаўляе Гэндзі магчымасці атрымаць у спадчыну ўладу, паніжае яго да простага чалавека і дае прозвішча Мінамота, і прынцу даводзіцца дабівацца тытула пры двары. Раман апісвае рамантычныя прыгоды Гэндзі пры двары і адлюстроўвае арыстакратычную супольнасць таго часу.

Усяго твор складаецца з 54 главы, з іх адна не дайшла на нашага часу. Раман падзяляецца на тры часткі:

Першыя 33 главы апавядаюць аб жыцці Гэндзі з дзяцінства да сталасці. Гэндзі пазнае каханне, але адпраўляецца ў выгнанне. Главы 34-41: прынц вяртаецца, дасягае магутнасці пры двары, але памірае яго каханая жонка Главы 42-44 вельмі кароткія і апісваюць падзеі пасля смерці Гэндзі. Главы 45-54 апавядаць пра спадчыннікаў прынца: Ніёй, Каору і Укіфунэ.

Спіс главаў Глава «Хаванне ў аблоках» пустая і не ўваходзіць у нумарацыю. Існуе два варыянты, чаму такNihon Koten Bungaku Daijiten (1986: 621-22):

Скрутак не дайшоў да нашага часу. Мурасакі Сікібу спецыяльна пакінула толькі назву, бо ёй было занадта сумна апавядаць пра смерць героя.

Глава Арыгінальная назва На англійскай (паводле Royall Tyler) Пераклад 1

The Paulownia Pavilion Паўлоўніевы павільён 2

The Broom-Tree Дрэва-мятла 3

The Cicada Shell Шкарлупіна цыкады 4

The Twilight Beauty Вечаровая прывабнасць 5

Young Murasaki Маладая Мурасакі 6

The Safflower Шафран 7

Beneath the Autumn Leaves Свята асенняга лісця 8

Under the Cherry Blossoms Пад вішнёвымі кветкамі 9

Heart-to-Heart Ад сэрдца да сэрдца 10

The Green Branch Зялёная галіна 11

Falling Flowers Сад, дзе ападаюць кветкі 12

Exile to Suma Выгнанне ў Суму 13

Akashi Акасі 14

Channel Buoys Каля ўзбярэжных буйкоў 15

A Waste of Weeds Марнаванне зёлак 16

At the Pass Каля заставы 17

The Picture Contest Параўнанне карцін 18

Wind in the Pines Вецер у хвоях 19

Wisps of Cloud Тонкія аблокі 20

The Bluebell Сіні званочак 21

The Maidens Дзяўчыны 22

The Tendril Wreath Вянок з тонкіх траў 23

The Warbler's First Song Першая песня чаротаўкі 24

Butterflies Матылькі 25

The Fireflies Светлякі 26

Wild Carnation Дзікія гваздзікі 27

The Cressets Начныя агні 28

The Typhoon Тайфун 29

The Royal Outing Выезд правіцеля 30

Purple Trousers Ліловыя шаравары 31

The Cypress Pillar Кіпарысавая калона 32

The Plum Tree Branch Галінка слівавага дрэва 33

New Wisteria Leaves Свежае лісце гліцыній 34

Spring Shoots I Першая зелень I 35

Spring Shoots II Першая зелень II 36

The Oak Tree Дубовае дрэва 37

The Flute Флейта 38

The Bell Cricket Цвыркун-званочак 39

Evening Mist Вечаровы туман 40

The Law Закон 41

The Seer Празорца –

Vanished into the Clouds Хаванне ў аблоках 42

The Fragrant Prince Духмяны прынц 43

Red Plum Blossoms Кветкі чырвонай слівы 44

Bamboo River Бамбукавая рака 45

The Maiden of the Bridge Дзева мосту 46

Beneath the Oak Пад дубам 47

Trefoil Knots Трайныя вузлы 48

Early Ferns Парасткі папаратніка 49

The Ivy Плюшч 50

The Eastern Cottage Усходняя альтанка 51

A Boat upon the Waters Лодка на хвалях 52

The Mayfly Аўсянік 53

Practising Calligraphy Практыкаванне каліграфіі 54

The Floating Bridge of Dreams Плавучы мост мар

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Перыяд Хэян Катэгорыя:Сачыненні японскіх аўтараў Катэгорыя:Выдуманыя распуснікі Катэгорыя:Манагатары Катэгорыя:Будызм у масавай культуры Катэгорыя:Раманы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Літаратура Японіі Катэгорыя:Кнігі XI стагоддзя