Во́льны і ганзе́йскі го́рад Га́мбург ( , мясц. , ) — горад і федэральная зямля ў Германіі.
Размешчаны ў паўночнай частцы Германіі па абодвух берагах ракі Эльбы.
Насельніцтва — 1,8 млн жыхароў (2009), 4,3 млн у агламерацыі. Другі па велічыні горад у Германіі (пасля Берліна) і адзін з самых вялікіх гарадоў ЕС.
Порт Гамбурга другі па велічыні ў Еўропе пасля Ротэрдама і дзявяты ў свеце.
Гісторыя Першыя пасяленні на тэрыторыі Гамбурга датуюцца IV стагоддзем да н.э. У IV—VI стагоддзях сюды прыходзяць саксы.
У 810 годзе па загадзе Карла Вялікага тут была пабудавана кірха, а для яе бяспекі была ўзведзена крэпасць Хамабург.
У 831 годзе тут была створана дыяцэзія, якое неўзабаве стала архідыяцэзіяй.
У XII стагоддзі Гамбург становіцца гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагоддзі — адным з заснавальнікаў Ганзы.
У 1510 годзе Гамбург канчаткова становіцца Імперскім горадам. Нават пасля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасля заснавання тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатра.
З 1815 года Гамбург — член Германскага саюза, з 1871 — у Германскай імперыі, а з 1949 — ФРГ.
Насельніцтва Найбольшай колькасці насельніцтва Гамбурга дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёнаў чалавек. Потым яно пачало зніжацца і ў 1986 не перавышала 1,6 мільёнаў. Аднак потым яно зноў пачало расці, дасягнуўшы к канцу жніўня 2010 года , з якіх 258 тысяч маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сербскі і 12 694 — афганскі).
Эканоміка і прамысловасць Гамбург — гэта найбуйнейшы порт у Германіі, другі па велічыні ў Еўропе, а ў свеце займае дзявятае месца. Самая вялікая верф Blohm und Voss.
Кампанія Airbus Group мае зборачны завод у Гамбургу, на заводзе працуе больш 13 000 чалавек.
У Гамбургу размешчаны галоўны офіс фірмы Beiersdorf, лідар на рынку сродкаў для догляду скуры.
Таксама ў горадзе размешчаны буйны піваварны завод па вытворчасці вядомай у маркі піва Холстэн.
Гамбург — цэнтр машынабудавання, лёгкай і паліграфічнай прамысловасці.
У горадзе размешчаны знакамітыя выдавецтвы прэсы: «Шпігель» і «Штэрн».
У горадзе таксама размешчана Штаб-кватэра найбуйнейшага ў Еўропе канцэрна пасылачнага гандлю Ота.
Славутасці Гамбургская ратуша Рэпербан Царква Святой Кацярыны Царква Святога Міхаіла Царква Святога Пятра
Адукацыя Гамбургскі ўніверсітэт Гамбургская вышэйшая школа прыкладных навук Гамбургскі тэхнічны ўніверсітэт Універсітэт Гельмута Шміта Гамбургскі ўніверсітэт Хафэнсіці Універсітэт прыкладных навук брэндынгу
Культура Эльбская філармонія
Транспарт Гамбургскі метрапалітэн
Гарады-пабрацімы
Дрэздэн, Саксонія Леон, Нікарагуа Марсель, Францыя Осака, Японія Прага, Чэхія Санкт-Пецярбург, Расія Чыкага, ЗША (1994) Шанхай, Кітай
Вядомыя асобы Фрыдрых Алерс-Хестэрман, нямецкі мастак Іаганес Брамс Карл Лагерфельд Фані Мендэльсон, нямецкі кампазітар Олівер Хіршбігель, нямецкі кінарэжысёр
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Землі Германіі Катэгорыя:Гарады на Эльбе