Зміцер Колас () — беларускі , літаратуразнавец.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара Георгія Коласа. Малодшы брат Уладзіміра Коласа. Скончыў перакладчыцкі факультэт Інстытута замежных моў (1979). Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у Алжыры і Сірыі. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на перакладчыцкім факультэце Інстытута замежных моў.

Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 г. працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс».

Займаўся выдавецкай справай, кіраваў уласным выдавецтвам.

Пераслед У 2023 годзе Коласа затрымалі супрацоўнікі КДБ на фоне масавых допытаў і затрыманняў пасля атакі на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах у лютым таго ж года; ён правёў у следчым ізалятары КДБ каля дзесяці сутак, пасля чаго быў вызвалены без публічна агучаных абвінавачванняў. Неўзабаве пасля гэтага выдавецтва «Зміцер Колас» прыпыніла сваю дзейнасць і было ліквідавана праз пазоў Міністэрства інфармацыі.

Зміцер Колас быў зноў затрыманы падчас хвалі масавых ператрусаў і затрыманняў кнігароў 17—18 лютага 2026 года. У сакавіку таго ж года «кааліцыю» друкаваных выдавецтваў са згадваннем Коласа МУС дадало ў спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў», а праваабаронцы прызналі Коласа палітычным вязнем. Вызвалены 16 верасня 2026 года і вывезены ў Літву разам з 24 іншымі палітвязнямі.

Пераклады

Пераклаў на беларускую мову наступныя творы:

Альбера Камю — раман «Чужаніца»Камю А. «Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні» (1986)…серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (2005)…, аповесць «Падзенне», апавяданні, п’есы «Калігула»зборнік «Пры зачыненых дзвярах» (1995), «Праведнікі»серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2 і іншыя, эсэ і іншыя асобныя творычасопіс «Крыніца»; Жана-Поля Сартра — п’есы «Пры зачыненых дзвярах», «Мухі»(серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2) і іншыя творызборнік «Мур: Апавяданні» (1991)«Мур» (2004, серыя «Літаратурная скарбонка»); Гі дэ Мапасана — апавяданні «У моры», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «Вяроўка», «Аздоба»зборнік «Навелы», 1987; Алена Роб-Грые — раман «Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку»серыя «Літаратурная скарбонка», 2005, апавяданне «Сцэна»(«Французская навела ХХ ст.», 1992); Наталі Сарот — апавяданне «Трапізмы»«Французская навела ХХ ст.», 1992…; Луі Арагона — апавяданне «Падсадная качка»; Франсуа Рабле — раман «Гарганцюа і Пантагруэль»«Крыніца», № 7 (1), 1994«Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.; Бруна Шульца — апавяданне «Самота»зборнік «Цынамонавыя крамы», 2006; Жаашэн дзю Беле — урыўкі з трактата «Абарона і ўсхваленне французскай мовы» і іншыя творыанталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»; Сафія дэ Сегюр — кніга для дзяцей «Зачараваная хатка» (1992); Шарль Перо — кніга для дзяцей «Чарадзейныя казкі» (1993); Франсуа Віён(анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакрая»); Андрэ Шэнье Шарль Бадлер — маленькія паэмы прозай(альманах «Далягляды», 1983); Рэнэ Дэкарта — «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках»(«Галерэя чалавечай думкі», 2007); Нікало Макіявелі — «Уладар»«Галерэя чалавечай думкі», 2008; Жака Дэрыды — «Акрамя імя» (1997); Поля Вейна — «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000); Эжэна Іанеска — п’есы «Непадкупны забойца»серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 1, «Лысая спявачка»альманах «Далягляды», 1992зборнік «Пры зачыненых дзвярах», 1995; Андрэ Русэна — п’еса «Хатка»(серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 1) Сэмюэля Бекета — п’еса «Канец гульні» Франсіса Вебера — п’еса «Вячэра з дурнем»серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 3 Жана Лакуцюра — кніга «Шарль дэ Голь»серыя «Постаці гісторыі», 2009 Патрыка Бесона — раман «Ліст да страчанага сябра»серыя Littera scripta, 2010. Мішэля Ўэльбека — «Магчымасць выспы» (2012)серыя Littera scripta, 2012

Таксама пераклаў урыўкі з «Песні пра Раланда»«Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», Ч.1..

Крыніцы

Літаратура Колас, Зміцер // Часопіс «ПрайдзіСвет»: Асоба: Перакладчыкі — Эл.рэсурс prajdzisvet.org Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»