Неўроз (новалац. neurosis, паходзіць ад стар.-грэч. νεῦρον — нерв; сінонімы — псіханеўроз, неўратычны разлад) — у клініцы: зборная назва для групы функцыянальных псіхагенных зварачальных разладаў, якія маюць тэндэнцыю да зацяжнога цячэння. Клінічная карціна такіх разладаў характарызуецца астэнічнымі, навязлівымі і/або істэрычнымі праявамі, а таксама часовым зніжэннем разумовай і фізічнай працаздольнасці. Паняцце «неўроз» было ўведзена ў медыцыну ў 1776 годзе шатландскім урачом Уільямам Куленам.
Псіхагенным фактарам ва ўсіх выпадках з’яўляюцца канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), дзеянне абставін, якія выклікаюць псіхалагічную траўму, альбо доўгае перанапружанне эмацыйнай і/або інтэлектуальнай сфер псіхікі.
Папярэджанне Прадухіленню хваробы спрыяе ўстойлівы расклад працы, адпачынку і харчавання. Карысна адмовіцца ад ужывання ўзбуджальных страў і рэчываў, якія спрыяюць развіццю залежнасці (алкаголь, нікацін, кава і шакалад). Штодзённая размінка, што ўключае бег, прысяданні, плаванне і хадзьбу (40 хвілін), таксама папярэджвае развіццё захворвання. Адмысловае значэнне маюць практыкаванні глыбокага дыхання. Сон мае складаць 8 гадзін на суткі. Перад сном варта праветрываць пакой, адмовіцца ад спажывання ежы і праслухоўвання гучнай музыкі. Штодзённае харчаванне мае ўключаць бананы, тлустыя гатункі рыбы і памідоры.
Прычыны Узнікненню хваробы спрыяюць канфлікты (знешнія ці ўнутраныя), траўмавальныя для псіхікі абставіны і пачуццёва-разумовая перанапруга.
Сімптомы
Псіхічныя сімптомы Эмацыянальнае дрэннае становішча (часцяком без бачных прычын). Нерашучасць. Праблемы ў адносінах. Неадэкватная самаацэнка: прыніжэнне або завышэнне. Частае перажыванне пачуццяў трывогі, страху, «трывожнае чаканне чагосьці», фобіі, магчымыя панічныя атакі, панічнае засмучэнне. Нявызначанасць або супярэчлівасць сістэмы каштоўнасцяў, жыццёвых жаданняў і пераваг, уяўленні пра сябе, пра іншых і аб жыцці. Часта сустракаецца цынізм. Нестабільнасць настрою, яго частая і рэзкая зменлівасць. Раздражняльнасць. (Гл. падрабязней: неўрастэнія) Высокая адчувальнасць да стрэсаў — на нязначную стрэсавую падзею людзі рэагуюць адчаем або агрэсіяй. Плаксівасць. Крыўдлівасць, ранімасць. Трывожнасць. Зацыкленнасць на псіхатраўміруючай сітуацыі. Пры спробе працаваць хутка стамляюцца — зніжаецца памяць, увага, разумовыя здольнасці. Адчувальнасць да гучных гукаў, яркага святла, перападаў тэмпературы. Парушэнні сну: часта чалавеку цяжка заснуць з-за пераўзбуджанасці; сон павярхоўны, трывожны, не прыносіць палягчэння; раніцай часта назіраецца дрымотнасць.
Беларусь У Беларусі на неўрозы прыпадае каля 80 % усіх псіхічных разладаў.
Гл. таксама Трывожны неўроз (неўроз страху) Псіхатэрапія Псіхааналіз Псіхоз Расстройства асобы Патапсіхалогія Пяць асноўных клінічных выпадкаў Фрэйда
Літаратура Melman Ch. La névrose obsessionelle. Séminaire 1988—1989. Paris: A.L.I., 1999. Pradeille B. Apologie de la Nevrose. Paris: Persee, 2008.
Спасылкі
Катэгорыя:Псіхалагічныя паняцці Катэгорыя:Псіхатэрапія