Узнаўляльная энергія — крыніцы энергіі, выкарыстанне якіх не прывядзе ў доўгатэрміновай перспектыве да іх нястачы. Звычайна да ўзнаўляльнай энергіі адносяць энергію ветру, сонечную энергію, геатэрмальную энергію, энергію хваляў і марскіх цячэнняў, рачную гідраэнергію, а таксама энергію атрыманую з біямасы (напр. біягаз атрыманы ад гніення арганічных рэчываў).
Апроч гэтага існуе неўзнаўляльная энергія, ці крыніцы энергіі, выкарыстанне якіх вядзецца значна большымі аб’ёмамі чым іх аднаўленне.
Важнай крыніцай узнаўляльнай энергіі з’яўляецца энергія падаючай вады. Астатнія крыніцы доўгі час выкарыстоўваліся не шырока, але высокія цэны на сыравіну прывялі да актывізацыі выкарыстання ўзнаўляльнай энергіі ва ўсім свеце. Па выніках 2025 года часопіс Science назваў рост узнаўляльнай энергетыкі «прарывам года».
Спасылкі
Катэгорыя:Энергія Катэгорыя:Узнаўляльныя крыніцы энергіі Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы