Даман (, маратхі: दमण, , ) — горад у Індыі, цэнтр саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу. Насельніцтва (разам з навакольным раёнам, 2011 г.) — 113 989 чал.Daman District: Census 2011 data

Гісторыя

Тэрыторыя Дамана вядома з пісьмовых крыніц з 1 тысячагоддзя да н. э. У XIII - XV стст. яна аспрэчвалася паміж мусульманскімі валадарамі Дэлі і індуісцкімі валадарамі Гуджарата.

У 1523 г. на даманскі бераг выпадкова трапіў партугальскі губернатар Цэйлона, пасля чаго тут была заснавана невялікая гандлёвая калонія. У 1535 г., калі супрацьстаянне паміж індуісцкімі і мусульманскімі валадарамі ўзнавілася, партугальцы як саюзнікі Гуджарата атрымалі фармальны дазвол на будаўніцтва крэпасці. Яна стала адным з галоўных цэнтраў партугальскай Індыі.

Улада Партугаліі працягвалася да 19 снежня 1961 г., калі Даман у выніку ваеннай аперацыі "Віджай" быў далучаны да незалежнай Індыі. 30 мая 1987 г. Даман стаў адміністрацыйным цэнтрам саюзнай тэрыторыі Даман і Дыу. З 2020 г. у складзе тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу.

Клімат Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература паветра трымаецца каля +26,8 °C. Найбольш спякотны месяц — май, калі слупок тэрмометра трымаецца каля +30,6 °C. У студзені ён паніжаецца да +22,3 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае 1899 мм. Большая частка ападкаў здараецца ў зімовыя месяцы.

Кіраванне Даман кіруецца адміністратарам саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу, які прызначаецца прэзідэнтам Індыі.

Эканоміка Эканоміка Дамана заснавана пераважна на дробных машынабудаўнічых, электратэхнічных, хімічных, фармацэўтычных, папяровых і тэкстыльных прамысловых прадпрыемствах. У Дамане вырабляюць дызельныя рухавікі, лекі, аўдыё- і відэатэхніку, клей, фарбы, касметычную прадукцыю, джутавыя тканіны і г. д.

Сельскагаспадарчыя тэрыторыі, якія ўваходзяць у склад адміністрацыйнай мяжы Дамана, займаюць 3720 га. Тут вырошчваюць пшаніцу, бананы, фасолю, манга і інш. У сферы паслуг асобае месца займаюць гандаль і турызм. Даман наведваюць пераважна жыхары суседніх рэгіёнаў падчас святаў, каб скарыстацца свабодным гандлем алкагольных напояў. Аднак горад таксама цікавы сваімі каланіяльнай архітэктурай і пясчанымі пляжамі.

Гарады-пабрацімы Каімбра, Партугалія

Крыніцы

Спасылкі U.T. Administration of Daman & Diu History Of Daman Daman & Diu - Geography and History Daman and Diu Economy CLIMATE: DAMAN

Катэгорыя:Гарады Індыі Даман