Ніно Катамадзэ (груз. ნინო ქათამაძე; , Кабулеты, Грузія) — грузінская джазавая спявачка і кампазітар.

Біяграфія Ніно Катамадзэ нарадзілася ў Аджарыі, паўднёвай правінцыі Грузіі. У 1990 годзе паступіла ў Батумскі музычны інстытут імя З. П. Паліашвілі на вакальнае аддзяленне па класу Мурмана Махарадзэ. Падчас навучання і пасля заканчэння інстытута выступала з рознымі групамі і прымала ўдзел у разнастайных музычных праектах.

З 1994 па 1998 стварае дабрачынны грамадскі фонд па аказанні дапамогі інвалідам і сацыяльна неабароненым артыстам. У 1999 пачынае творчае супрацоўніцтва з гуртам Insight, якое прынесла спявачцы вядомасць на радзіме і па-за яе межамі. Гэтак пасля паездкі ў 2002 у Вялікабрытанію на Дні Грузіі талентам Ніно Катамадзэ захапіліся ў Еўропе. У 2005 годзе Катамадзэ здзейсніла гастрольнае турнэ ў ЗША, дзе яе таксама чакаў велізарны поспех.

З 2009 года спявачка пасля 2-гадовага перапынку з вялікім поспехам зноў пачыла актыўную канцэртную дзейнасць. Разам з гуртам Insight яна выступала ў Расіі, Украіне, Літве і іншых краінах.

У студзені 2010 года прыняла ўдзел у расійскай пастаноўцы вакальнай оперы-імправізацыі Бобі Мак-Ферына «Бобл».

Дыскаграфія

Альбомы Ordinary Day (2003) Nino Katamadze & Insight (2004) ... Start new peaceful day (Live DVD) (2005) White (2006) Black (2006) Blue (2008) Red (2010)

Green (2011)

Yellow (2016)

Саўндтрэкі да фільмаў Русалка Яблык Дарога да Збаўцу Індзі (2007) Дамавік (2008) Траса М8 (2008) Забіць Караля (2008)

Узнагароды 2002 — Лепшая спявачка года, прыз «Авацыя», Грузія 2002 — Аўтар і выканаўца песень года, Грузія 2002 — Прыз за самую арыгінальную музыку, Грузія 2003 — Твар года, Грузія 2003 — Лепшая спявачка года, прыз «МЕГА», Грузія 2003 — Лепшы вакальна-інструментальны ансамбль года (Ніно Катамадзэ і Insight), прыз «Авацыя», Грузія 2004 — Спецыяльны прыз «Одзэла» за ўклад у музыку, Грузія

Спасылкі Афіцыйны сайт Ніно Катамадзэ ЖЧ супольнасць Ніно Катамадзэ Ніно Катамадзэ на Last.fm

Катэгорыя:Постаці Грузіі