Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ВДМУ) — вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова у Віцебску. Размяшчаецца ў комплексе будынкаў па праспекце Фрунзэ. Ва ўніверсітэце функцыянуе 63 кафедры, дзе працуюць 56 дактароў і 227 кандыдатаў навук, з іх 44 прафесары і 171 дацэнт.
Факультэты У складзе ўніверсітэта ў цяперашні час існуе 9 факультэтаў: Лячэбны факультэт Педыятрычны факультэт Фармацэўтычны факультэт Стаматалагічны факультэт Факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па педагогіцы і псіхалогіі Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Народны факультэт «Захаванне здароўя»
Гісторыя thumb|left|Марфалагічны корпус ВДМУ Створаны пад назвай Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут Пастановай Савета народных камісараў БССР ад 01.11.1934 года як бальніца-медыцынская ВНУ, на ўсіх курсах навучалася 250 чалавек.
Першым дырэктарам інстытута прызначаны доктар медыцынскіх навук, прафесар Майсей Анісімавіч Хазанаў, выпускнік медыцынскага факультэта Бернскага ўніверсітэта.
У 1938 годзе бальніца-медыцынская ВНУ перайменавана ў Віцебскі медыцынскі інстытут.
За сваю гісторыю ВНУ падрыхтавала больш за 40 тысяч спецыялістаў, якія працуюць у сістэме аховы здароўя па ўсёй Беларусі.Віншаванне калектыву Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 80-годдзем // Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Інстытут падчас вайны Да 1941 года было ажыццёўлена сем выпускаў урачоў. У пачатку вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Чалябінск, затым у 1943 годзе — у Яраслаўль. Пасля на базе Віцебскага медыцынскага інстытута быў створаны Яраслаўскі медыцынскі інстытут. У 1944 годзе частка супрацоўнікаў інстытута вярнулася ў Мінск, удзельнічала ў аднаўленні Мінскага медыцынскага інстытута. У 1946 годзе інстытут вярнуўся на родную Віцебшчыну.
Пасляваенны перыяд З 1946 года па 1950 ВНУ ўзначальваў Анісім Іванавіч Саўчанка, намеснік Міністра аховы здароўя БССР. У 1948 годзе было створана студэнцкае навуковае таварыства. У 1959 годзе ўступае ў строй будынак галоўнага вучэбнага корпуса і ствараецца, нароўні з дзейным лячэбна-прафілактычным факультэтам, фармацэўтычны факультэт. 1962 г. — адкрыццё ЦНДЛ (цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі). З 1974 года адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне (пазней — факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі), якое рыхтуе абітурыентаў для паступлення ў інстытут.
1980-я гг З 1979 па 1996 год рэктар — Сачак Міхаіл Рыгоравіч, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР. У 1984 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы кадраў для практычнай аховы здароўя, падрыхтоўцы кадраў для замежных дзяржаў і ў сувязі з 50-годдзем інстытут ўзнагароджваецца ордэнам Дружбы народаў. Установа набывае назву Віцебскі ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут. У тым жа 1984 годзе адкрываецца факультэт удасканалення ўрачоў. У 1989 годзе інстытут з падначалення Міністэрства аховы здароўя СССР перадаецца Міністэрству аховы здароўя БССР.
1990-я гг. З 1997 па 2005 гг. універсітэт узначальваў Аляксандр Косінец. За гэты перыяд ва ўніверсітэце праведзены глыбокія пераўтварэнні. Адкрыты факультэты: падрыхтоўкі замежных грамадзян (1997), павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і перападрыхтоўкі кадраў (1997), прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі (1998), стаматалагічны (2001), педагогікі і псіхалогіі вышэйшай медыцынскай школы (2001). На факультэтах арганізуюцца новыя кафедры і курсы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.
У 1998 годзе інстытут паспяхова прайшоў атэстацыю і акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу і ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт.
2000-я гг.
10 сакавіка 2003 года загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была створана Клініка ВДМУ. У 2010 годзе ўведзены ў строй марфалагічны корпус, а ў 2011 года асобны будынак медыцынскай бібліятэкі ВДМУ. У 2007 годзе падпісаны Пратакол сумесных дзеянняў па стварэнні філіяла ВДМУ ў ДЗР Шры-Ланка. У 2008 годзе заключаны дагавор аб узаемным супрацоўніцтве з Гданьскай медыцынскай акадэміяй (Рэспубліка Польшча). У 2009 годзе наладжана супрацоўніцтва з аргенцінскім універсітэтам Маймонідас. У лістападзе 2011 года споўнілася 30 гадоў з моманту пачатку падрыхтоўкі замежных грамадзян у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. На дадзены момант ва ўніверсітэце навучаюцца замежныя студэнты з 29 краін свету. У 2015 годзе Універсітэт стаў членам Еўразійскай Асацыяцыі універсітэтаў, Міжнароднай асацыяцыі медыцынскай адукацыі, Еўрапейскай асацыяцыі фармацэўтычных факультэтаў, Асацыяцыі медыцынскіх навучальных установе ў Еўропе. У 2021 годзе адкрыты педыятрычны факультэт.
Рэктары
Майсей Анісімавіч Хазанаў (1934—1946) Анісім Іванавіч Саўчанка (1946—1950) Іван Іларыёнавіч Багдановіч (1951—1961) Глафіра Антонаўна Мядзведзева (1961—1965) Яўген Нікандравіч Мядзведскі (1965—1979) Міхаіл Рыгоравіч Сачак (1979—1997) Аляксандр Мікалаевіч Косінец (1997—2005) Валерый Пятровіч Дзяйкала (2005—2015) Анатоль Тадэвушавіч Шчастны (2015 — 17 студзеня 2023) Аляксей Мікалаевіч Чуканаў (з 17 студзеня 2023)Рэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
Выкладчыкі
Леанід Іванавіч Багдановіч Мікалай Уладзіміравіч Вінаградаў Алег Георгіевіч Даўгяла Аляксандр Ільіч Жабянцяеў Ірына Міхайлаўна Лысенка Уладзімір Сцяпанавіч Макарэнка Аляксандр Аляксандравіч Нікалаеў Людміла Яўгенаўна Радзецкая Іосіф Лазаравіч Саснавік Алена Пятроўна Сушко Валерый Міхайлавіч Сямёнаў Міхаіл Фёдаравіч Яблонскі Мікалай Міхайлавіч Янчур Людміла Аляксееўна Чарнышкова
Вядомыя выпускнікі Уладзімір Антонавіч Дамарацкі Уладзімір Аркадзевіч Мацвееў Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў Фаіна Барысаўна Хейнман Генадзь Пятровіч Адаменка
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1934 годзе Катэгорыя:1934 год у Віцебску
Катэгорыя:Універсітэты Віцебска