«Беларусь 1» — асноўны дзяржаўны тэлеканал Беларусі. Канал уваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Вяшчанне ідзе на беларускай і рускай мовах. Дата пачатка вяшчання — 1 студзеня 1956 года. Выкарыстоўваецца для распаўсюджвання прапаганды ў Беларусі.
Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні Служба навін «Беларусь 1» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку эфірнага часу ў навінах «Беларусь 1» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.
23 жніўня 2001 года ў праграме «Панарама», падчас перадвыбарчай кампаніі, прагучала сцвярджэнне, быццам бы адзін з членаў перадвыбарчага штаба Уладзіміра Ганчарыка адмовіўся апавядаць карэспандэнту Белтэлерадыёкампаніі аб ходзе перадвыбарчай кампаніі. У красавіку 2020 года ў праграме «Клуб рэдактараў» абурыліся тым, што недзяржаўныя СМІ інфармуюць сваіх чытачоў аб бягучых падзеях, уключаючы пандэмію, не так, як дзяржпрапаганда. На працягу праграмы гледачам паказвалі тры скрыншота навін з сайта NN.by. Прычым трэці загаловак быў фейк, створаным у фоташопе — такой навіны на «Нашай Ніве» ніколі не было. 7 кастрычніка 2020 года ў сюжэце навін тэлеканала было расказана аб пагромах і марадзёрстве ў Кыргызстане падчас пратэстаў. Як адзін з доказаў пагромаў, былі выкарыстаны кадры, знятыя каля кафэ «Нават». Але уласнік кафэ навіну пра яго пагром не пацвердзіла.
17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм. Расійскія супрацоўнікі «Russia Today» замянілі беларускіх калег, якія звольніліся з каналу «Беларусь 1» у знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Напрыканцы верасня 2020 года ў эфіры канала былі паказаны прызнальныя паказанні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах. Паводле сведчанняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 года ў Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасля і паказаныя па «Беларусь 1», асабіста і камандаваў групай сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх збіццём і пагрозамі прымушалі сказаць на камеру, што ім заплацілі каардынатары.
Перадачы «XXL WOMAN TV» «Давярай і правярай» «Terra incognita. Беларусь невядомая» «Арсенал» «ВідэаЭнцыклапедыя Беларусі» «Заўтра — гэта мы!» «Урачэбныя таямніцы з доктарам А. Цярэшчанкам» «Каталіцкія святыні Беларусі» «Кулінарная дыпламатыя» «Перазагрузка» «Усё як мае быць» «Каробка перадач» «Добрай раніцы, Беларусь!» «Здароўе» «Існасць» «Абібок»
Лагатып Тэлеканал змяніў 7 лагатыпаў. Цяперашні — восьмы па ліку.
З 1993 па 1998 стаяў у правым ніжнім вугле. З 1998 па 2011 стаяў у левым верхнім вугле. З 2011 па сённяшні час стаіць у правым верхнім вугле. З 1 студзеня 1956 па 1993 лагатып адсутнічаў. З 1993 па 31 мая 1996 лагатыпам быў белы надпіс «ТБК» у шэрым квадраце. Знаходзіўся ў правым ніжнім вугле. З 1 чэрвеня 1996 па 31 сакавіка 1997 выкарыстоўваўся такі ж лагатып, але надпіс змяніўся на «БТ». Знаходзіўся там жа. З 1 красавіка 1997 па 31 снежня 1997 лагатып быў у выглядзе ромба, складзенага з трох трохвугольнікаў чырвонага, зялёнага і белага колераў, замест чацвёртага трохвугольніка быў надпіс «БТ». Знаходзіўся там жа. З 1 студзеня 1998 па 1 верасня 2002 лагатыпам быў стылізаваны бусел, а за ім быў зялёна-чырвоны акруглы прамавугольнік. Знаходзіўся у левым верхнім куце. Падчас выпускаў навінаў лагатып быў паменшаным у памеры. Канчаткова паменшыўся ў 2001. З 2 верасня 2002 па 25 верасня 2006 лагатып уяўляў сабой літары БТ, злучаныя разам, абрэвіятура складалася з шэрых напаўпразрыстых прамавугольнікаў і лагатып быў напаўпразрыстым. Знаходзіўся там жа. З 26 верасня 2006 па 4 лістапада 2011 лагатып уяўляў з сябе шэрую напаўпразрыстую пазалочаную адзінку з беларускім двуколером побач, лагатып напаўпразрысты. Знаходзіўся там жа. З 5 лістапада 2011 по сённяшні час лагатып ўяўляе з сябе чырвоны квадрат с лічбай 1, пад ім зялёны прамавугольнік са словам белага «БЕЛАРУСЬ». Знаходзіцца ў правым верхнім вугле.
Цэнзура і прапаганда
Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму.
Супрацоўнікі і топ-менеджары дзяржаўных тэлевізійных кампаній, у тым ліку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, якой належыць «Беларусь 1», неаднаразова траплялі ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.
Паводле журналісткі , якая пакінула канал падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на «Беларусь 1» існавала сур’ёзная цэнзура. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ». Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду.
Гл. таксама Тэлебачанне ў Беларусі
Спасылкі Афіцыйная старонка тэлеканала «Беларусь 1»
Катэгорыя:Тэлеканалы на беларускай мове Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Тэлеканалы СССР Катэгорыя:Тэлеканалы Беларусі Катэгорыя:Прапаганда ў Беларусі