Фрэнсіс Бэкан (;  — ) — англійскі філосаф, крэацыяніст, гісторык, палітычны дзеяч, заснавальнік эмпірызму.

Біяграфія

У 1584 годзе выбраны ў парламент. З 1617 года лорд-захавальнік пячаткі, затым — лорд-канцлер; барон Веруламскі і віконт Сент-Олбанскі. У 1621 годзе асуджаны па абвінавачанні ў хабарніцтве і адхілены ад усіх пасад. Пазней быў памілаваны каралём, але не вярнуўся на дзяржаўную службу. Апошнія гады жыцця прысвяціў навуковай і літаратурнай працы. Вынаходнік шыфру, які назвалі яго імем.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996. Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва; Тверь, 2006.

Спасылкі

Катэгорыя:Філосафы XVII стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Эсэісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Адвакаты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж) Катэгорыя:Гісторыкі Вялікабрытаніі