Саслоўе — сацыяльная група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове класавых адносін у дакапіталістычным грамадстве.

Паводле Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «саслоўе» з'яўляецца запазычаннем ад рускага сословие.Саслоўе // С. 322.

Падзел на саслоўі быў уласцівы для сярэднявечнай Еўропы, звычайна вылучалі арыстакратаў, святароў, купцоў, гараджан і сялян рознай ступені залежнасці.

На беларускіх землях саслоўны падзел пачаў фармавацца ў X—XI стст. і завяршыўся ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Да XVI ст. склаліся 4 асноўныя саслоўя: духавенства, шляхта, мяшчане і сяляне.

Расійская імперыя Ганаровыя грамадзяне

Крыніцы і заўвагі

Літаратура Саслоўе // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.

Катэгорыя:Гісторыя права