Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — орган дзяржаўнага кіравання Беларусі, які забяспечвае дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці кадравай палітыкі, ідэалогіі і права, ажыццяўляе падрыхтоўку, выконванне і кантроль за выкананнем загадаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Беларусі.
Задачы забеспячэнне рэалізацыі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў: у галіне дзяржаўнай кадравай палітыкі; у галіне ідэалогіі беларускай дзяржавы; у галіне права; у галіне сацыяльна-эканамічнай палітыкі; у галіне знешняй палітыкі; у галіне дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, а таксама па рабоце са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб; іншых паўнамоцтваў, вызначаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і заканадаўчымі актамі; забеспячэнне падрыхтоўкі і ўнясення на разгляд Кіраўніка дзяржавы праектаў рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выканання і кантролю за выкананнем рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; забеспячэнне ўзаемадзеяння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовага самакіравання, а таксама са сродкамі масавай інфармацыі; арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае і прававое забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; іншыя задачы, вызначаныя законамі або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьАдміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Структура Кіраўнік Адміністрацыі — Дзмітрый Мікалаевіч Крутой. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Уладзімір Барысавіч Пярцоў. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Вольга Іванаўна Чупрыс. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч. Памочнікі прэзідэнта Галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі — Аляксей Уладзіміравіч Гуйда, начальнік. Галоўнае ідэалагічнае ўпраўленне — Аляксандр Мікалаевіч Ліпніцкі, начальнік. Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленне — Дзмітрый Алегавіч Касцюкевіч, начальнік. Галоўнае арганізацыйнае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання — Жанна Віктараўна Цішчанка, начальнік. Галоўнае эканамічнае ўпраўленне — Дзмітрый Іванавіч Барабанаў, начальнік. Галоўнае ўпраўленне развіцця сацыяльнай сферы — Наталля Уладзіміраўна Красачка, начальнік. Галоўнае ўпраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб — Генадзь Рамановіч Аксціловіч, начальнікРуководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы. Упраўленне знешняй палітыкі Упраўленне рэгіянальнай палітыкі — Юрый Анатольевіч Хамутоўскі, начальнік. Канцылярыя прэзідэнта Прэс-служба прэзідэнта — Наталля Мікалаеўна Эйсмант, прэс-сакратар. Прыёмная прэзідэнта Сакратарыят кіраўніка Адміністрацыі Аддзел па рабоце з грамадскімі аб’яднаннямі Аддзел падрыхтоўкі выступленняў Сектар стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі Інфармацыйна-аналітычны цэнтр
Кіраўнікі адміністрацыі Леанід Сініцын (1994—1995) Міхаіл Мясніковіч (1995—2001) Урал Латыпаў (2001—2004) Віктар Шэйман (2004—2006) Генадзь Нявыглас (2006—2008) Уладзімір Макей (2008—2012) Андрэй Кабякоў (2012—2014) Аляксандр Косінец (2014—2016) Наталля Качанава (2016—2019) Ігар Сергеенка (2019—2024) Дзмітрый Крутой (з 2024)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Канцылярыі кіраўнікоў дзяржаў Катэгорыя:Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь