Крывая афіцына — былы музычны флігель, які уваходзіў у ансамбль забудовы Гарадніцы ў Гродна. Мураваны, крывалінейны ў плане будынакяго крывалінейнасць абумоўлена свое асаблівасцю архітэктурнага ансамбля плошчы, адсюль назва «Крывая афіцына» узведзены ў стылі позняга барока. Спачатку быў двухпавярховы з мансардай, меў калідорную планіроўку. Першы паверх меў з боку плошчы арачную галерэю з пандусамі. Сцены падзелены шырокімі лапаткамі, філёнгамі пад вокнамі і ўвянчаны карнізамі. Пры перабудове мансарды ў трэці паверх у пластычным афармленні выкарыстаны элементы першых двух паверхаў.
У будынку ў 1774–1780-я гг. знаходзілася музычна-тэатральная школа, створаная А. Тызенгаўзам.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Гродна Катэгорыя:Збудаванні Гродна ў стылі барока Катэгорыя:Гарадніца Катэгорыя:1760-я ў Беларусі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Гродне