Параніца () — традыцыйны славацкі авечы сыр. У адрозненне ад ошцьепка, параніца фарміруецца ў выглядзе стужак, якія потым вытрымліваюцца ў салёнай вадзе і скручваюцца ў тугі клубок. Параніцы бываюць вэнджаныя і нявэнджаныя. Тлустасць каля 22%. Прыблізна такой жа тэхналогіяй выпрацоўваецца іншы вядомы славацкі сыр — корбачыкі.
Гл. таксама Жынчыца Ошцьепак
Спасылкі Славацкія авечыя сыры
Катэгорыя:Славацкая кухня Катэгорыя:Сыры