Кабу́л (, Kābul) — горад у Афганістане, сталіца краіны, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Кабул. 3,5 млн жыхароў (2009). Стаіць на рацэ Кабул, на вышыні 1820 метраў. Вузел аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Кабул. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны.

Гісторыя

Упершыню згадваецца грэчаскім вучоным Пталамеем (II стагоддзе) як Кабур або Карур — горад у Кушанскім царстве. З VI стагоддзя правіцелямі былі Кабул-шахі. У час арабскіх заваяванняў трапіў пад уладу халіфа Муавіі I (кіраваў у 661—680 гадах). У IX стагоддзі заваяваны Сафарыдамі, пазней ім валодалі Саманіды, Газневіды, Цімурыды. У XIII стагоддзі зруйнаваны Чынгісханам. Найбольшага росквіту дасягнуў у XVI стагоддзі, калі Бабур зрабіў Кабул сталіцай (з 1504 года) дзяржавы Вялікіх Маголаў. У 1738 годзе захоплены Надзір-шахам. З 1747 года ў складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 года яе сталіца. З 1818 года цэнтр Кабульскага княства. З 1880 года сталіца афганскай дзяржавы, з 1929 года — каралеўства Афганістан. Значна разбураны ў час грамадзянскай вайны з 1978 года. У 2021 годзе заняты талібамі.

Эканоміка Прамысловасць: аўтарамонтная, будаўнічая (у тым ліку домабудаўнічы камбінат), фармацэўтычная, метала- і дрэваапрацоўчая, гарбарна-абутковая, харчовая і тэкстыльная. Вытворчасць дываноў.

Транспарт Сувязь з навакольным светам ужыццяўляецца праз міжнародны аэрапорт Кабул, які знаходзіцца за 16 міль ад цэнтра Кабула. Новы міжнародны тэрмінал аэрапорта Кабула быў пабудаваны з дапамогай урада Японіі і пачаў сваю працу ў 2008 годзе. Кабульскі аэрапорт таксама з’яўляецца вайскова-паветранай базай як ВПС Афганістана, так і сіл НАТА.

Адукацыя і культура Кабульскі ўніверсітэт Кабульскі політэхнічны ўніверсітэт Нацыянальны музей Кабула

Славутасці Багі Бабур -- парквавы комплекс паблізу горада.

Вядомыя асобы Мухамед Дауд (1909—1978) — афганскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Афганістана ў 1977—1978 гадах.

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Афганістана Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў