Амерыканская карпата-русінская праваслаўная епархія () — праваслаўная юрысдыкцыя (самакіравальная епархія) Канстанцінопальскага патрыярхата ў ЗША.

У цяперашні час складаецца з прадстаўнікоў розных этнічных груп, а не толькі карпацкіх русінаў.

Гісторыя Узнікненне епархіі звязана з эміграцыяй у ЗША грэка-католікаў Прыкарпацця і Закарпацця. Эмігрантаў суправаджалі свяшчэннікі, якія маглі быць жанаты, што выклікала незадаволенасць у каталіцкага епіскапата ЗША. У сувязі з гэтым Ватыкан у 1929 годзе выдае пастанову Cum Data Fuerit, паводле якой новарукапакладзеныя грэка-каталіцкія свяшчэннікі абавязаны былі трымацца цэлібату. У сваю чаргу, гэты крок выклікаў абурэнне карпата-русінскай грамады. Таму 23 лістапада 1937 года ў Пітсбургу (Пенсільванія) прайшоў царкоўны сабор з удзелам прадстаўнікоў 37 прыходаў, які вырашыў разарваць унію з Ватыканам і вярнуцца ў праваслаўе.

З гэтых прыходаў была створана новая епархія, епіскапам якой быў абраны Арэст Чарнок. Ён звярнуўся да Канстанцінопальского патрыярха Веніяміна І з просьбай прыняць епархію ў сваю юрысдыкцыю. Гэта і было зроблена ў 1938 годзе.

У 2005 годзе быў расфарміраваны Беларускі савет праваслаўных цэркваў у Паўночнай Амерыцы. 5 прыходаў увайшлі ў склад карпата-русінскай епархіі.

Цэнтрам епархіі з’яўляецца Джонстаўн (Пенсільванія), дзе ёсць духоўная семінарыя, кафедральны сабор Хрыста Збавіцеля. Станам на 2011 год у складзе епархіі 75 прыходаў, 3 місіі, якія аб’ядноўваюць больш за 50 тысяч чалавек. У Такседа (штат Нью-Ёрк) ёсць мужчынскі манастыр Дабравешчання, заснаваны ў 1978 годзе.

Епіскапат Епархіяльныя епіскапы Арэст (Чарнок) (1937—1977) Іаан (Марцін) (1977—1984) Мікалай (Смішко) (1985—2011) Рыгор (Таціс) (з 2012)

Епіскапы-памочнікі Пётр (Шыманскі) (1963—1964) Мяфодзій (Канчуга) (1965) Іаан (Марцін) (1966—1977)

Катэгорыя:Епархіі Канстанцінопальскага Патрыярхата Катэгорыя:Праваслаўе ў ЗША Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1938 годзе