«Да злучэння» — беларуская рэлігійная газета грэка-католікаў у Заходняй Беларусі. Выдавалася ў 1932—1937 у Вільні на беларускай мове (рэдакцыя знаходзілася ў Слоніме, з 1934 г. — у Папскай духоўнай семінарыі ў г.Дубна Ровенскай вобласці). Рэдактар святар А. Неманцэвіч. Друкавала хроніку рэлігійнага жыцця, Евангелле, артыкулы пра неабходнасць адраджэння уніі на Беларусі. Змясціла працу М. Бярдзяева «Аб’яднанне хрысціян Усходу і Захаду». Мела куток для дзяцей. Сярод сталых аўтараў святары Б. Пачопка, Я. Урбан і інш.
Выйшла 60 нумароў.
Літаратура
Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1937 годзе Катэгорыя:1932 год у Вільні Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:Грэка-каталіцкія СМІ Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Слоніма