Саша Грэй (анг. Sasha Grey, сапраўднае імя Марына Эн Хэнціс, англ. Marina Ann Hantzis; нарадзілася 14 сакавіка 1988 года ў Сакрамента, Каліфорнія) — амерыканская порнаактрыса, вядомая таксама сваёй творчасцю ў сферы кінематографа, моды і музыкі. Яна ўдзельніца групы aTelecine, якая грае электра-індастрыял.

У 18 гадоў Саша пераехала з Сакрамента ў Лос-Анджэлес і ў хуткім часе пачала здымацца ў парнаграфічных фільмах. У 2007, 2008 і 2010 гадах яна выйграла некалькі намінацый прэміі AVN Awards, а таксама была названа «Лепшай старлеткай» у 2007 годзе па версіі XRCO. Паралельна з працай у порнаіндустрыі Саша Грэй здымаецца як мадэль. У 2009 годзе ўбачыла свет стужка «Дзяўчына па выкліку» рэжысёра Стывена Содэрберга, дзе Грэй грала галоўную ролю.

Уплыў У гонар Сашы Грэй паўднёвакаліфарнійскі гурт Antagonist назваў адну з песень альбома «World In Decline» (лэйбл Prosthetic Records), які выйшаў 17 жніўня 2010 г., «Sasha Grey». Сама песня была выкладзеная ў сеціва для бясплатнага азнаямлення 14 ліпеня 2010 г. ANTAGONIST: New Song Available For Streaming У гонар Сашы напісалі песні метал-гурт Manic Depressive Manic Depressive- Sasha Grey (Live) , французскі рок-гурт Noriega Noriega Live Sasha Grey , гурт Frantic Clam Sasha Grey just got Frantic Clammed! , расійскі гурт Tango Cocain Tango Cocain — Sasha Grey. 31.08.12 . На хвалі папулярнасці Сашы Грэй утварыўся расійскі эма-гурт Sasha Grey sasha_grey .

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Біяграфія на сайце AVN.com

Катэгорыя:Порнаактрысы ЗША Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы