Вуліца Гараднічанская — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Назва прысвоена з пачатку 1990-х. Даўжыня — 500 м ад вуліцы Карбышава да вуліцы Маркса.
Перасякаецца з вуліцамі Кастрычніцкая, Тэльмана, Кірава.
Гісторыя Ранейшыя назвы — Містшоўская, Гараднічанская (..-1939), Энгельса (1939- пач. 1990-х).
Пачала фармавацца ў пачатку XVII стагоддзя.
Цікавыя аб’екты паезуіцкі манастырскі комплекс (цяпер гродзенская турма і рымска-каталіцкая курыя).
Літаратура Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., л. ил.: ил.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Гродна