Карачы (, , ) — партовы горад на поўдні Пакістана, найбуйнейшы горад краіны і адзін з найбуйнейшых гарадоў свету, сталіца правінцыі Сінд. З насельніцтвам ад 12 млн да 18 млн. чалавек Карачы з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў свету па колькасці насельніцтва і 4-й найбуйнейшай агламерацыяй у свецеR.L. Forstall, R.P. Greene, and J.B. Pick, «Which are the largest? Why published populations for major world urban areas vary so greatly» , City Futures Conference, (University of Illinois at Chicago, July 2004) — Table 5 (p.34). Гэта галоўны фінансавы, банкаўскі, прамысловы і гандлёвы цэнтр Пакістана. Тут размешчаны найбуйнейшыя карпарацыі краіны, марское суднаходства, тэкстыльная і аўтамабільная прамысловасць; індустрыя забаў, мастацтва, моды і рэкламы; выдавецкая дзейнасць, распрацоўка праграмнага забеспячэння і медыцынскія даследаванні. Горад з’яўляецца буйным цэнтрам вышэйшай адукацыі ў Паўднёвай Азіі і ў ісламскім свеце.
Карачы быў першай сталіцай незалежнай дзяржавы Пакістан (да пераносу сталіцы ў Равалпіндзі ў 1958 годзе). Порты Карачы і Касім — адны з самых буйных і ажыўленых портаў на Індыйскім акіяне.
Пасля здабыцця незалежнасці Пакістанам, насельніцтва горада рэзка ўзрасло, бо сотні тысяч урдумоўных мігрантаў з Індыі, Усходняга Пакістана і іншых частак Паўднёвай Азіі перасяліліся ў Карачы.
Плошча горада роўная км², што амаль у чатыры разу больш, чым плошча Ганконга. Мясцовыя жыхары завуць Карачы — «Горад Агнёў» (), «Нявеста гарадоў» () і «Горад Каіда» (), бо тут нарадзіўся і быў пахаваны Мухамед Алі Джына, вядомы ў Пакістане пад ганаровым імем Каід-э-Азам, (, Вялікі правадыр), заснавальнік Пакістана, які зрабіў горад сталіцай абвешчанай дзяржавы.
Гісторыя У пачатку XVIII стагоддзя Карачы быў маленькай рыбацкай вёскай. Дзякуючы ўдаламу месцазнаходжанню і прыроднай абароне ад мусонаў, у 1795 годзе ў вёсцы быў узведзены ўмацаваны форт сіндхаў. У 1839 годзе Карачы быў захоплены брытанцамі, гэтая падзея стала пераломнай у гісторыі вёскі. Карачы стаў адным з галоўных марскіх партоў брытанцаў на Аравійскім моры, тут былі размешчаны вялікія вайсковыя часткі імперыі. Такім чынам, вёска ператварылася ў буйны горад, з развітой па тых часах інфраструктурай.
У 1843 годзе, паміж Карачы і Мултанам стаў плаваць параход (каля 500 км па рацэ Інд). У 1854 годзе на месцы старога порта, брытанцы пабудавалі сучасны. У 1861 годзе была пракладзена чыгунка з Карачы ў Котры. У 1864 годзе была ўсталявана прамая тэлеграфная сувязь з Лонданам. З адкрыццём Суэцкага канала ў 1869 годзе, роля Карачы ў рэгіёне вырасла і горад стаў паўнацэнным марскім портам. К 1873 году горад стаў эфектыўнай і добра кіраванай гаванню. Пасля таго як Пенджаб стаў жытніцай Індыі ў 1890-х гадах, роля Карачы яшчэ ўзрасла і ён стаў галоўным марскім портам рэгіёна.
Пасля Першай сусветнай вайны ў горадзе пачала развівацца сфера паслуг і прамысловасць. К 1924 году ў Карачы быў пабудаваны аэрадром, а ў 1936 годзе горад стаў сталіцай правінцыі Сіндзі.
Са стварэннем Пакістана ў 1947 годзе, Карачы стаў не толькі сталіцай і галоўным марскім портам маладой дзяржавы, але і цэнтрам прамысловасці, бізнесу і гандлю краіны. Нягледзячы на тое, што Равалпіндзі быў абраны часовай сталіцай у 1958 годзе, да таго як усе ўрадавыя ўстановы пераехалі ў Ісламабад да 1969 года, Карачы захоўваў свой статус бізнес-сталіцы Пакістана і прамысловага цэнтра. У наступным дзесяцігоддзі, дзякуючы развітой інфраструктуры і прамысловасці, у горад хлынула вялікая колькасць імігрантаў з сельскай мясцовасці і эмігрантаў з іншых краін, што амаль удвая павялічыла памер горада і садзейнічала вялікаму росту колькасці насельніцтва. Паколькі інфраструктура горада ўжо была перагружаная да мяжы, то адна трэць з гэтых, ізноў прыбылых эмігрантаў, была вымушана пасяліцца ў гарадскіх трушчобах, вядомых как Katchi Abadis. У трушчобах няма электрычнасці, вадаправода і каналізацыі. У 21 стагоддзі перанаселенасць стала самай вялікай праблемай горада.
У апошняй чвэрці 20 стагоддзя паток эмігрантаў прынёс з сабой вялізную хвалю гвалту ў горад. Злачыннасць у Карачы рэзка павялічылася, сталі адбывацца сутычкі на этнічнай глебе паміж карэнным народам горада (Сіндху) і імігрантамі з Індыі (мухаджырамі). Таксама рэзка ўзрасла колькасць цяжкіх злачынстваў, такіх як разбой і забойства. У 1992 годзе, калі сітуацыя з крыміналам у Карачы стала выходзіць з-пад кантролю, урад Пакістана ўвёў войскі ў горад, але гэтая ваенная кампанія так і не прынесла чаканых вынікаў. Горад па-ранейшаму адзін з самых крымінагенных у рэгіёне Karāchi на Брытаніцы.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Карачы размешчаны на поўдні Пакістана, на ўзбярэжжы Аравійскага мора, пераважна на раўнінах, з узгоракамі на захадзе і паўвостравам Манора на поўдні. У паўднёва-ўсходняй частцы горада, у дэльце Інда, ёсць мангавыя дрэвы і ручаі. На паўночным захадзе горада знаходзіцца мыс Монзэ. Карачы размешчаны на вышыні 22 метраў над узроўнем мора. Праз горад працякае дзве ракі: Малір (з паўночнага ўсходу ў цэнтр) і Лаяры (з поўначы на поўдзень). Ёсць таксама шмат іншых, драбнейшых рэк, якія працякаюць у заходніх і паўночных прыгарадах Карачы. Увесь адміністрацыйны раён Карачы займае плошчу 3527 км². З іх 591 км² (17 %), складае плошча самога горада. Астатнія 2936 км² (83 %) займаюць прыгарады і сельскія раёны, якія ўваходзяць у агламерацыю.
Геалогія Шырокая Інда-Гангская нізіна ўпіраецца ў масіў Дэканскага пласкагор’я, утвораючы прагін, які пераходзіць у складкавыя горы і сфарміраваўся пад уздзеяннем седыментацыі. Карачы знаходзіцца ў засушлівай зоне каля Інда, на ўскрайку раўніны. Адзінымі крыніцамі вады тут, на заходнім ускрайку раўніны, з’яўляюцца кароткія рэкі, якія перарываюцца ірыгацыйнымі аазісамі, ды сам Інд, які працякае ў 40 км ад горада па шырокай рачной даліне.
На ўсім працягу адрэзка берага Індыйскага акіяна на ўсход ад Інда размешчаны багністыя саланчаковыя пустыні (Вялікі Катчскі Ран); у раёне дэльты Інда ўздоўж усяго ўзбярэжжа раскінуліся мангравыя зараснікі. Даліна Інда з’яўляецца адным з найважнейшых раёнаў баваўнаводства ў Паўднёвай Азіі. Карачы з’яўляецца галоўным пунктам вывазу дадзенай прадукцыі, а таксама важным вузлавым пунктам міжнародных авіяліній Индо-Гангская равнина. ecosystema.ruГорная энцыклапедыя. mining-enc.ru.
Клімат У Карачы цёплы, трапічны і засушлівы клімат з нізкім сярэднім узроўнем выпадзення ападкаў (каля 250 мм у год), вялікая частка якіх выпадае падчас сезона мусонаў (ліпені-жніўні). Зіма мяккая і сухая, лета спякотнае і вільготнае, блізкае мора падтрымлівае ўзровень вільготнасці на высокім узроўні, таму халаднаваты марскі брыз суправаджае летнія месяцы. З-за высокай тэмпературы на працягу лета (ад 30 °C да 44 °C, з красавіка па жнівень), зімнія месяцы (з лістапада па люты), лічацца найлепшым часам для наведвання Карачы. У снежні і студзені ў горадзе ўсталёўваецца добрае надвор’е (у параўнанні з гарачым і вільготным летам), у чэрвені пачынаецца сезон дажджоў. У ліпені 1967 года выпаў рэкордны месячны ўзровень ападкаў — 429,3 мм Climate data — Karachi . 7 жніўня 1953 года выпала рэкордная колькасць ападкаў за адны суткі, каля 278,1 мм, дождж ішоў не перастаючы, што ў выніку прывяло да буйной паводкі. 18 чэрвеня 1979 года была зарэгістравана самая высокая тэмпература ў Карачы, якая склала 47 °C, а самая нізкая 0 °C, была зарэгістравана 21 студзеня 1934 года.
Эканоміка
Карачы з’яўляецца эканамічнай і фінансавай сталіцай Пакістана, аднак пачатак 2000-х гадоў быў адзначаны застоем у эканамічным развіцці горада, выкліканым агульнай палітычнай нестабільнасцю, міжэтнічнымі канфліктамі і ваеннымі дзеяннямі ў Пакістане. ВУП Карачы складае каля 20 % ад агульнага аб’ёму ВУП краіныАзіяцкі Банк Развіцця karachi.htm The Karachi Coastline Case.
Доля горада ў прамысловым сектары эканомікі Пакістана, складае прыкладна 30 %Karachi: Step-motherly treatment . Асноўная частка ВУП правінцыі Сіндзі прыпадае на долю КарачыПравінцыйныя рахункі Пакістана: Метадалогія і ацэнкі Sindh, Balochistan’s share in GDP drops. ВУП правінцыі Сaндзі, у працэнтах ад агульнага аб’ёму ВУП Пакістана, традыцыйна вагаецца ў раёне 28 %—30 %Sindh’s GDP estimated at Rs240 billionSindh share in GDP falls by 1pc. Паводле даследаванняў PricewaterhouseCoopers, апублікаваных у 2009 годзе, у якіх удзельнічалі найбуйнейшыя гарады свету, ВУП Карачы склала 78 млрд. долараўGlobal city GDP rankings 2008—2025 . PricewaterhouseCoopers. Паводле прагнозаў, ВУП Карачы складзе 193 млрд долараў ЗША да 2025 года, дзякуючы высокаму тэмпу росту эканомікі горада на 5,5 % штогод. Па гэтым паказчыку Карачы значна апярэджвае іншыя буйныя гарады — Лахор і Фейсалабад, ВУП якіх складае 40 млрд і 14 млрд адпаведна. Высокі ўзровень СУП Карачы абумоўлены яго магутнай вытворчай базай і развітым фінансавым сектарам. У горадзе вырабляюць тэкстыль, цэмент, сталь, развіта цяжкае машынабудаванне, хімічная і харчовая прамысловасць, банкаўская справа і страхаванне. У лютым 2007 года Сусветны банк вызначыў Карачы як самае спрыяльнае месца для бізнесу ў ПакістанеWorld Bank report: Karachi termed most business-friendly.
Па дадзеных Федэральнага савета даходаў Пакістана ў 2006—2007 гадах, падатковыя і мытныя органы ў Карачы атрымалі зборы: 46,75 % ад прамых падаткаў, 33,65 % ад ускосных федэральных падаткаў і 23,38 % ад унутранага падатку з продажаўFederal Board of Revenue Year Book 2006—2007. Карачы атрымлівае 75,14 % падаткаў ад мытнай пошліны і 79 % падаткаў з продажаў на імпарт. Такім чынам, Карачы збірае значную частку (53,38 %) ад агульнай колькасці Федэральнага савета даходаў, з якіх 53,33 % прыпадаюць на мытныя пошліны і падатак на імпарт.
Большасць буйных замежных міжнародных карпарацый, якія дзейнічаюць у Пакістане, маюць свае штаб-кватэры ў Карачы. У горадзе прадстаўлена большасць дзяржаўных і прыватных банкаў Пакістана. Характэрна, што іх штаб-кватэры размешчаны на адной вуліцы; па дадзеных на 2001 год, амаль 60 % грашовых патокаў пакістанскай эканомікі праходзяць праз ўстановы, якя размешчаны на гэтай вуліцы. Фондавая біржа Карачы з’яўляецца найбуйнейшай фондавай біржай Пакістана, і, на думку многіх эканамістаў, іменна дзейнасць гэтай біржы забяспечыла 8 % прырост ВУП Пакістана ў 2005 годзеПакістан: пасля аварыі. Нядаўняя справаздача Credit Suisse пра фондавы рынак Пакістана сведчыць аб яго стабільным росцеPakistan Stocks May Advance, Credit Suisse Says — Bloomberg.
Карачы з’яўляецца аўтсорсінгавым цэнтрам Пакістана, тут развіты інфармацыйныя тэхналогіі і электронныя сродкі масавай інфармацыі. Call-цэнтры сталі прыцягваць інвестыцыі ад замежных кампаній, пры гэтым урад прыклаў намаганні для зніжэння падаткаў на цэлых 10 %, каб атрымаць замежныя інвестыцыі таксама і ў IT-сектарыInformation technology policy of Pakistan . Многія пакістанскія незалежныя тэле- і радыёстанцыі знаходзяцца ў Карачы, у тым ліку сусветна папулярныя: Business Plus, AAJ News, Geo TV, KTNWelcome to KTN, Sindh TVtitle=Sindh Sindh TV , CNBC Pakistan, TV One, ARY Digital, Indus Television Network, Samaa TV і Dawn News, а таксама некалькі мясцовых станцый.
У Карачы ёсць некалькі значных прамысловых зон, такіх як: Karachi Export Processing Zone, SITE, Korangi, Northern Bypass Industrial Zone, Bin Qasim і North Karachi, якія размешчаны на ўскраіне горадаPakistan FPCCI.com.pk . У Karachi Expo Centre праводзіцца мноства рэгіянальных і міжнародных выставаўKarachi Expo Centre . ExpoList.. Існуе шмат праектаў далейшага развіцця горада. Сярод праектаў, варта адзначыць кампанію Emaar Properties, якая прапануе інвесціраваць 43 млрд долараў у Карачы, дзеля развіцця вострава Бундал, размешчанага на адлегласці 49 км ад КарачыPakistan agrees $43bn development. BBC.co.uk. Karachi Port Trust плануе інвесціраваць 20 млрд. рупій у будаўніцтва 593-метровага небаскроба — Port Tower Complex на беразе КліфтанаK.P.T. Projects . Гэты небаскроб будзе ўключаць у сябе атэль, гандлёвы цэнтр, выставачны цэнтр і рэстаран з назіральнай галерэяй на панарамны від узбярэжжа і горада.