Вуліца Давыда Гарадзенскага — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Даўжыня — 350 м. Праходзіць ад вуліцы Вялікая Траецкая да вуліцы Маставая. Перасякаецца з вуліцай Замкавая.

Назва з пач. 1990-х. Названа ў гонар гарадзенскага кашталяна і старосты Давыда Гарадзенскага.

Гісторыя Сфармавалася ў сяр. 18 ст. Старыя назвы — Пральны завулак (-1939), Навазамкавая (1939- пач. 1990-х)

Цікавыя аб’екты

былая пажарная часць з пажарнай вежай (Гродзенскі музея гісторыі пажарнай справы); Палац Храптовічаў (Гродзенскі музея гісторыі рэлігіі); Новы замак (гісторыка-археалагічны музей, абласная бібліятэка імя Я. Карскага); Комплекс былога жаночага базыльянскага манастыра (цяпер праваслаўны); Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1977—1984 гг., архіт. Г. Мачульскі, А. Пархута). Помнік Давыду Гарадзенскаму (2018, скульптар Сяргей Аганаў) на рагу з Замкавай вуліцай.

Літаратура Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., л. ил.: ил.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гродна