Карл Сэ́ндберг (; , Гейлсберг, штат Ілінойс — , штат Паўночная Караліна) — амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст шведскага паходжання. З’яўляецца аўтарам вядомай і адной з самых грунтоўных біяграфій Абрахама Лінкальна і Мэры Тод Лінкальн і дзвюх аўтабіяграфій. Двойчы быў узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй.

Карл Сэндберг нарадзіўся ў сям’і шведскіх эмігрантаў у Гейлсбергу, штат Ілінойс. У шасцігадовым узросце ён кінуў школу і пайшоў працаваць у цырульні, потым развозіў малако, працаваў на будоўлі, займаўся сельскагаспадарчай працай у Канзасе. Пад час Іспана-Амерыканскай вайны пайшоў у войска і ваяваў у 6-й ілінойскай пяхотнай дывізіі, прыймаў удзел у высадцы ў Гуаніка (Пуэрта-Рыка) 25 ліпеня 1898 года. Пасля вайны Сэндберг спрабаваў паступіць ва Уэст-Пойнт, але праваліў экзамен па матэматыцы. Ён вярнуўся дадому і паступіў у каледж. Каледж ён кінуў у 1903 годзе, не атрымаўшы дыплом, і пайшоў працаваць служкай у гатэль у Дэнверы. Потым быў грузчыкам вугалю ў Амасе.

У 1910—1912 гг. стаў актывістам Сацыял-дэмакратычнай партыі, быў сакратаром мэра горада Мілуокі Эміля Сэйдэла. У офісе Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1907 годзе ён пазнаёміўся з Ліліян Стэйхен, з якой ажаніўся ў наступным годзе. Хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі. З 1913 года жыў у Чыкага. Тут ён пачаў сваю кар’еру ў якасці журналіста газеты «Chicago Daily News». Потым Сэндберг пачаў пісаць вершы, гісторыі, біяграфіі, навелы, творы дзіцячай літаратуры і агляды фільмаў. Адначасова ён сабраў і выдаў зборнік балад і фальклорных гісторый.

Большую частку жыцця Карл Сэндберг правёў у прадмесці Чыкага — Мідвэсце, перад тым як пераехаць у Паўночную Караліну ў 1945 годзе. Там ён і памёр у 1967 годзе.

Творчасць In Reckless Ecstasy (1904) (паэзія) Chicago Poems (1916) (паэзія) Cornhuskers (1918) (паэзія) Smoke and Steel (1920) (паэзія) Rootabaga Stories (1920) (апавяданні для дзяцей) Slabs of the Sunburnt West (1922) (паэзія) More Rootabaga Stories (1923) (апавяданні для дзяцей) Selected Poems (1926) (паэзія) Abraham Lincoln: The Prairie Years (1926) (біяграфія) The American Songbag (1927) (народныя песні) Good Morning, America (1928) (паэзія) Steichen the Photographer (1929) (гісторыя) Mary Lincoln: Wife and Widow (1932) (біяграфія) The People, Yes (1936) (паэзія) Abraham Lincoln: The War Years (1939) (біяграфія) Home Front Memo (1943) (эсэ) The New American Songbag (1950) (народныя песні) Complete Poems (1950) (паэзія) Harvest Poems (1950) (паэзія) Always the Young Strangers (1953) (аўтабіяграфія) The Family of Man (1955) (выставачны каталог) Honey and Salt (1963) (паэзія) The Letters of Carl Sandburg (1968) (аўтабіяграфічная карэспандэнцыя) Breathing Tokens (1978) (паэзія) Ever the Winds of Chance (1983) (аўтабіяграфія)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Гісторыкі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя