Апалінар Гіляравіч Гараўскі (, маёнтак Наборкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня — , ) — беларускі мастак. Брат мастакоў Іпаліта і Гілярыя Гараўскіх.

Біяграфія

Імя У беларускай літаратуры імя перадаецца як Апалінар, Апалінары і АпалінарыйАпалінарый Гараўскі: серыя «Славутыя мастакі з Беларусі». Імя па бацьку сустракаецца Гіляравіч і Гілярыевіч.

Месца нараджэння У літаратуры даюць таксама іншыя месцы нараджэння Апалінара Гараўскага, напрыклад, Уборкі ў Чэрвеньскім раёне, або «Уборкі, сёння ў межах вёскі Астроўкі»Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласцьАпалінарый Гараўскі: серыя «Славутыя мастакі з Беларусі» ў Берэзінскім раёне, пры тым адлегласць паміж цяперашнім урочышчам Уборкі і Астроўкамі каля 5 км. У 2023 годзе месца нараджэння Апалінарыя Гараўскага ўдакладнена па метрычнай кнізе як ваколіца Наборкі (цяпер Новыя Набаркі ў Клічаўскім раён).

Паходжанне і сям’я

Паходзіў з дробнамаёнткавага каталіцкага шляхецкага роду Гараўскіх герба «Кораб». Бацькі — Гіляры Францішкавіч Гараўскі і Мар’яна Аляксандраўна Усціновіч. Гараўскія мелі каля 200 га зямлі, спадчыну бацькі мастака па дзеду мастака Францішку ГараўскімРГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893).

У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828, Астроўкі ― пасля 1864), Апалінар (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875). Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакаміАпалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1.

Ваколіца Уборкі цяпер не існуе, урочышча за 2 км на паўночны ўсход ад Падкаменя і 5 км на ўсход ад Брадца Бярэзінскага раёна.

Адукацыя

Апалінар вучыўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе ў 1842—1850 гадах. Яшчэ ў дзяцінстве паказаў здольнасці да малявання. Вядомы архітэктар Мікалай Бенуа, які бываў у свайго дзядзькі, начальніка кадэцкага корпуса, звярнуў увагу на адоранага хлопчыка і ў 1850 годзе садзейнічаў яго пераводу ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў з прызначэннем часовай штогадовай дапамогі ў памеры жалавання гвардыі прапаршчыка. У Акадэміі Гараўскі вучыўся ў і Фёдара Бруні вольнапрыходным вучнем да 1854 года.

Напісаны ў першыя гады вучобы (1852), падчас канікулаў у родавым маёнтку, пейзаж «Балота» зацікавіў акадэмічную раду і быў набыты ва ўласную калекцыю Аляксандрам Мікалаевічам (спадкаемцам расійскага стальца). У 1853 годзе А. Гараўскі стварыў карціну «Від Ручэйскага возера блізу горада Таропца», якая прынесла яму малы залаты медаль і была набыта калекцыянерам .

За дыпломную работу, выкананую ў 1854 годзе, — карціну «Від у Пскоўскай губерні» А. Гараўскі атрымаў вялікі залаты медаль і званне «класнага мастака» з прысваеннем чыну 14 класа згодна «Табелі аб рангах». У гэтым жа годзе А. Гараўскаму быў прысвоены вялікі залаты медаль за пейзаж «Від у маёнтку графа Кушалёва-Безбародкі Краснапольцы ў Пскоўскай губерні».

Восенню 1855 года вярнуўся ў Беларусь, у мястэчка Свіслач. У тым жа годзе ажаніўся з дачкой палкоўніка Міхаіла Бенуа Аляксандрай.

У 1855—1860 гадах як атрымаў стыпендыю на ўдасканаленне майстэрства за мяжою, вучыўся ў навучальных установах і студыях ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы, стажыраваўся ў вядомых еўрапейскіх майстроў, у прыватнасці, у Андрэаса Ахенбаха ў Дзюсельдорфе і Аляксандра Калама ў Жэневе. Па вяртанні ў Пецярбург у 1860 годзе атрымаў званне акадэміка жывапісу.

Сталае жыццё У 1860—1880 гадах жыў ва Уборках, зімою выязджаў у Санкт-Пецярбург, дзе ў 1862—1886 гадах выкладаў у жаночых і мужчынскіх класах Пецярбургскай рысавальнай школы пры Таварыстве заахвочвання мастацтваў. У 1860—1862 гадах часта наведваў сястру ў маёнтку Брадзец, дзе пісаў пейзажы. Многа вандраваў па Беларусі, Украіне, Расіі і рабіў эцюды, замалёўкі, накіды, збіраючы матэрыял для сваіх твораў.

Супрацоўнічаў з заснавальнікам Траццякоўскай галерэі Паўлам Траццяковым, з якім пазнаёміўся ў 1856 годзе. Браты Гараўскія часта наведваліся да яго і падоўгу гасцявалі. Вядома, што П. Траццякоў дапамагаў братам Гараўскім прадаваць карціны, быў аб’ектыўным крытыкам і аказваў значны ўплыў на іх творчасць. Браты дапамагалі Траццякову ў стварэнні мастацкай калекцыі. Так пры пасрэдніцтве А. Гараўскага Траццяковым былі набыты для галерэі славуты «Партрэт скульптара-медальера Фёдара Талстога» працы Сяргея Заранкі, палотны Уладзіміра Баравікоўскага, і іншых мастакоў. Расійскі збіральнік высока цаніў думку і густ А. Гараўскага.

У 1869 годзе Акадэмія мастацтваў пасылае Гараўскага на Украіну і ў Беларусь «для дасканаласці сваёй адукацыі і стварэння карцін з народнага побыту тэрмінам на 3 гады, вылучыўшы яму на ўтрыманне па 300 рублёў у год»Из прошения в Совет Академии художеств от 28 августа 1867 г. ЦГИАЛ, ф. 789, оп. 14, д. 42, л. 9ЦДГАЛ. Фонд акадэміі мастацтваў. Воп.14. Спр. 789. Арк. 47..

Гараўскі пісаў у Акадэмію з Бабруйскага паветаГісторыя беларускага мастацтва у 6 тт. т. 3. Мн., 1989 с. 209—216:

Палатно «Старая моліцца» (1872) было высока ацэнена Ільём РэпінымП. М. ТРЕТЬЯКОВУ. 28 марта 1813, г. Петербург Орлова М. А. Искусство Советской Белоруссии. М., 1960. С.23. і прынесла вядомасць А. Гараўскаму.

У 1874 годзе ўступіў у Таварыства выставак мастацкіх твораў, якое было створана пад заступніцтвам Акадэміі мастацтваў.

У 1875 годзе страціў васемнаццацігадовую дачку, унука і бацьку.

У 1876 годзе пазнаёміўся з Аляксандрам Трапезнікавым, спадчыннікам купца . У 1880 годзе А. Гараўскі набыў маёнтак Кірылавічы, паблізу станцыі Белае (135 км ад Сант-Пецярбурга) колішняй Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 1885—1886 гадах здзейсніў паездку па Сібіры, наведаў Іркуцк. Апошнія гады ў летнія месяцы жыў у сваім маёнтку. Да канца дзён захоўваў творчую актыўнасць.

Апалінар Гараўскі раптоўна памёр 28 сакавіка 1900 года ў ў Санкт-Пецярбургу ва ўзросце 67 гадоў. Некралогі былі апублікаваны ў выданнях «Новое время» і «». Адпяванне мастака прайшло ў на Неўскім праспекце, а пахаваны ён быў на . У 1939 годзе Выбаргскія каталіцкія могілкі былі ліквідаваны пастановай савецкіх уладаў, да 1950-х гадоў амаль усе надмагіллі былі знішчаны, магіла Апалінара Гараўскага не захавалася.

Творчасць

Творчасць А. Гараўскага разнастайная. Асноўную яе частку складаюць пейзажы, над якімі мастак працаваў практычна ўсё жыццё. Жывапісная манера майстра была заснавана на акадэмічных прынцыпах, рэалістычнасці паказу матываў прыроды. Важным для яго было разлічанае, шмат у чым відавое прадстаўленне пейзажнай тэмы. Таму асаблівую ўвагу мастак надаваў кампазіцыйнай пабудове выяў, імкнучыся да ўраўнаважанасці, падзелу паказанай прасторы на планы.

З пейзажных работ характэрныя для творчасці «Від дубовага гаю на беразе ракі Свіслач непадалёк ад Бабруйска», «Італьянскі пейзаж з горным возерам», «На радзіме», «Вечар у Мінскай губерні», «Від у ваколіцах Сан-Рэма», «Рака Свіслач». Паводле меркавання даследчыка жывапісу Леаніда Дробава, Апалінар Гараўскі быў тыповым прадстаўніком пейзажыстаў XIX стагоддзя, у творчасці якога знайшлі адлюстраванне дэмакратычныя настроі перадавой беларускай інтэлігенцыіГоравский А. Г.. У Беларусі Гараўскі напісаў свае найлепшыя палотны, якім часам даваў даволі доўгія назвы, што, мабыць, не толькі падкрэслівала дакументальнае значэнне малюнкаў той ці іншай мясцовасці, а выступала і своеасаблівым сведчаннем настальгіі па канкрэтных геаграфічных пунктах, якія натхнілі яго на напісанне гэтых палотнаў: «Від дубовага гаю блізу Бабруйска», «Пераход статка праз Бярэзіну ў наваколлі Бабруйска перад дажджом» і г. д.

Творы А. Гараўскага адметныя жыццёвай праўдай; лейтматывы: прыгажосць прыроды, народны побыт. Гараўскі цікавіўся народнымі тыпамі, што праявілася ў карцінах «Старая, якая моліцца», «Селянін»«Новости» от 30 марта 1888, СПб. Ён таксама напісаў шэраг партрэтаў, сярод якіх вылучаюцца партрэты , Міхаіла Глінкі, Мікалая Бенуа, Фёдара Бруні, Аляксандра II, Алксандра Глазунова, Аляксандра Даргамыжскага, Адама Вайткевіча (1853, названы крытыкам А. Майкавым выдатным «Отечественные записки», 1853. № 3. С. 42.), Міхаіла Галубовіча, імператрыцы Марыі Фёдараўны і іншЭмануіл Рыгоравіч Іофе. Работа з натуры МАСТАЦТВА. 2013. № 10. с.44-47..

Спадчына

Удава А. Гараўскага, Аляксандра, засталася без сродкаў для жыцця з дочкамі, Марыяй і Юліяй, і таму пачала прадаваць працы мастака ў 1900-х гадах бадай што адразу па яго смерці.

Большая частка твораў — 18 карцін — Апалінара Гараўскага захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага творы мастака ёсць у , , Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Стаўрапольскім краявым музеі выяўленчых мастацтваў, музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», , і іншых.

У 2009 годзе Белпошта выпусціла паштовую марку з выявай карціны А. Гараўскага «Вечар у Мінскай губерні».

Карціна «Замак» захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуГоравский Аполлинарий .

Працы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

Від на Нарвенскія вароты з Екацерынгофскага парку(1851) Пейзаж з ракой і дарогай (1853) Старая падчас малітвы (1872) Від на раку Арв у ваколіцах Шамані (1859) Яўрэй падчас малітвы (1857?) Партрэт маці (1868) Купальшчыцы (1858) Вечар (1854) Пейзаж з ракою (1859) Дубы (1858) Сельскі пейзаж (1855) Марыя Магдаліна, якая каецца (1861) Партрэт невядомкі у чорным (1868) Партрэт Соф’і Міхайлаўны Траццяковай (1857) Зарослая сажалка Ля кузні (1862) Пейзаж з ракою (1853) Від дубровы на беразе Свіслачы ля Бабруйска (1855) Жаночы партрэт. Ля раяля (1868) Жаночы партрэт. Ля мальберта (1868) Вечар у Мінскай губерні (1870-я) Партрэт маладой жанчыны ў белай сукенцы (1863) Партрэт невядомкі з палітрай (1867) Партрэт мастака Льва Феліксавіча Лагорыа (1890-я) Канюшына цвіце (1895) Пейзаж (1897)

Крыніцы

Літаратура

Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky / склад. Н. М. Усава. ― Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1. Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвеньскага р-на. Мінск, 2000. — С. 99-100; Гараўскі Апалінар Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.

Письма художников к П. М. Третьякову. М. 1960, с. 25 Дробаў Л. М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. ― Мн., 1971 Крэпак Б. А. Вяртанне імёнаў : нарысы пра мастакоў: у 2 кн. — Мн., Мастацкая літаратура, 2013―2014.

Спасылкі

Барыс Крэпак. «Праўда бруднай лужыны»

Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Апалінарый Гіляравіч