Зване́ц (Rhinánthus) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя.
Батанічнае апісанне Аднагадовыя травяністыя расліны з прамымі, простымі або галінастымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, супраціўнае, прылісткаў не мае. Кветкі двухгубыя, на кароткіх кветаножках, у гронкападобных суквеццях. Колер кветак звычайна жоўты. Плод — сухая двухстворкавая каробачка.
Асаблівасці біялогіі Раслінам роду ўласцівы сезонны дымарфізм. З’яўляюцца паўпаразітамі — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Сярод раслін роду ёсць лекавыя, ядавітыя і пустазельныя. Растуць на палях, лугах, пры дарогах.
Распаўсюджанне і віды Род налічвае каля 50 відаў (34 відыRhinanthus // The Plant List). Распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў: , , , , , .
Літаратура — С. 26.
Спасылкі
Rhinanthus // The Plant List
Катэгорыя:Заразіхавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі