Спо́раўскае во́зера — возера на мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза, каля аграгарадка Спорава ў Спораўскім заказніку, недалёка ад Спораўскіх балот.

Плошча паверхні — 11,5 км², вадазбору — 3030 км². Найбольшая даўжыня 5,6 км, найбольшая шырыня 3 км, найбольшая глыбіня — 2,2 м, сярэдняя глыбіня — 1,4 м, даўжыня берагавой лініі — 19,5 км. Праз Спораўскае возера працякае рака Ясельда, упадае рака Плёса і некалькі ручаёў.

Цэнтральная частка ложа выслана сапрапелем, дно да глыбіні 0,5—0,7 м пясчанае. Схілы катлавіны нізкія, на паўночным захадзе вышынёй да 5 м, забалочаныя, парослыя хмызняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя, на поўначы пясчаныя. Возера эўтрофнае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 150—200 м ад берага і да глыбіні 0,5 м.

Мясцовая фаўна прадстаўлена: 20 відамі млекакормячых 112 відамі птушак (з якіх 17 занесены ў Чырвоную кнігу) 6 відамі рэптылій 8 відамі амфібій.

Спораўскае возера — гэта самае буйное ў Еўропе месцапражыванне вяртлявай чаротаўкі.

Літаратура

Спасылкі Государственное природоохранное учреждение "Республиканский биологический заказник «Споровский» Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 февраля 1999 г. № 281 О республиканском биологическом заказнике «Споровский»

Катэгорыя:Азёры Драгічынскага раёна Катэгорыя:Азёры Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Ясельды