Лівадыйскі палац — знакаміты помнік архітэктуры і гісторыі XIX—XX ст. у Крыме, былая рэзідэнцыя расійскіх імператараў.

Размешчаны ў пасёлку Лівадыя ў Ялцінскім рэгіёне Крыма ў 3 км ад Ялты.

Архітэктар — Мікалай Пятровіч Красноў.

Гісторыя

Маёнтак Патоцкага

У 1834 годзе Лівадыя (Лівадыя з грэчаскай мовы — палянка, лужок) была набытая ў камандзіра грэцкага Балаклаўскага батальёна Хвядоса Рэвеліёцы графам Львом Севярынавічам Патоцкім. У маёнтку Патоцкага, па праекце Ф. Эльсона быў пабудаваны панскі дом, аранжарэі, а таксама закладзены ландшафтны парк.

Савецкі перыяд У 1925 годзе ў былым царскім палацы быў адчынены санаторый для сялян, у 1931 г. ператвораны ў кліматычны лячэбны камбінат.

З 4 па 11 лютага 1945 года ў Лівадыйскім палацы праходзіла Крымская (Ялцінская) канферэнцыя кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (І. В. Сталін, Ф. Д. Рузвельт, У. Чэрчыль), а таксама пражывала амерыканская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Ф. Д. Рузвельтам.

У 1953 годзе быў зноў адкрыты санаторый.

16 ліпеня 1974 года па рашэнні УЦСПС і Цэнтральнага Савета па кіраванні курортамі прафсаюзаў Лівадыйскі палац быў адкрыты для наведвальнікаў з 2 аддзеламі — гісторыка-мемарыяльным (размешчаным у парадных залах палаца, дзе была адкрыта экспазіцыя «Крымская (Ялцінская) канферэнцыя 1945 года») і выставачнага.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Крымскай рэспубліканскай установы «Лівадыйскі палац-музей» Гісторыя і архітэктура Экскурсія па Лівадыйскім палацы Лівадыя і Арэанда — гісторыя, фота Фатаграфіі і панарамы Лівадыйскага Палаца У Лівадыйскім палацы знайшлі сімвал сатаны

Катэгорыя:Палацы Крыма Катэгорыя:Славутасці Крыма Катэгорыя:Рэзідэнцыі расійскіх манархаў Катэгорыя:Палацы-музеі Катэгорыя:Музеі Крыма