Гарлачык жоўты малы у крыніцы пад назвай (Nuphar pumila) — шматгадовая травяністая водная расліна роду сямейства .
Апісанне
Шматгадовая травяністая водная бессцябловая расліна з тоўстым мясістым карэнішчам і плывучым ярка-зялёным, скурыстым, авальна-эліптычным сэрцападобным лісцем дыяметрам 5—15 см; падводнае лісце тонкае, маршчакаватае, светла-зялёнае, з плоскімі чаранкамі.
Кветкі дробныя (дыяметрам 2—3 см), аранжава-жоўтыя адзіночныя, з моцным прыемным пахам, з 5 жоўтымі, знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца пукатае, з 8—10 добра прыкметнымі прамянямі. Плод ягадападобны, выгнуты, з рабрыстай шыйкай, 20-40 мм даўжынёй і 15-20 мм шырынёй.
Пашырэнне
Расце ў сярэдняй паласе Еўразіі, Скандынавіі, у паўночных раёнах Усходняй Еўропы, лясной зоне Сібіры і Далёкага Усходу, на поўдні Сахаліна. Гарлачык жоўты малы сустракаецца ў наступных краінах: Аўстрыя, Беларусь, Швецыя, Чэхія, Германія, Іспанія, Данія, Фінляндыя, Літва, Латвія, Нарвегія, Польшча, Швейцарыя, Вялікабрытанія і Францыя, а таксама ЗША.
На Беларусі вельмі рэдкі від, трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях на паўднёва-ўсходняй мяжы арэалу.
Гідрафіт. Расце пераважна ў мезатрофных і алігатрофных умовах. Месцы росту: невялікія поймавыя, лясныя і балотныя азёры, радзей затокі буйных азёр і рэк на глыбіні 0,5—1,5 м, на глеістых адкладах. Утварае дастаткова шчыльныя або разрэджаныя зараснікі, часам расце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі.
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў чэрвені—верасні, пладаносіць у ліпені—лістападзе. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае (карэнішчамі). Плод выспявае пад вадой.
Ядавітая расліна.
Выкарыстанне Карані расліны выкарыстоўваюцца для палягчэння праблем са страваваннем, а таксама як танізуючы сродак.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарлачыкавыя Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1821 годзе