Рычард Філіпс Фейнман (Файнман) (анг.: Richard Phillips Feynman; — ) — амерыканскі вучоны. Асноўныя дасягненні належаць да вобласці тэарэтычнай фізікі. Адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. У 1943-1945 уваходзіў у лік распрацоўшчыкаў атамнай бомбы ў Лос-Аламасе. Распрацаваў метад інтэгравання па траекторыях у квантавай механіцы (1948), а таксама т. зв. метад дыяграм Фейнмана (1949) у квантавай тэорыі поля, з дапамогай якіх можна тлумачыць ператварэнні элементарных часціц. Прапанаваў пратонную мадэль нуклона (1969), тэорыю квантованных віхраў. Рэфарматар метадаў выкладання фізікі ў ВНУ. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965, сумесна з С. Таманагай і Дж. Швінгерам).

Акрамя Нобелеўскай прэміі, Фейнман быў удастоены прэміі Альберта Эйнштэйна Мемарыяльнага фонду Люіса і Розы Страус (1954), прэміі па фізіцы Эрнэста Арланда Лоўрэнса Камісіі па атамнай энергіі Злучаных Штатаў Амерыкі (1962) і міжнароднага залатога медаля Нільса Бора Дацкага таварыства інжынераў-будаўнікоў, электрыкаў і механікаў (1973).

Фейнман быў членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Бразільскай акадэміі навук і Лонданскага каралеўскага таварыства. Ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, але пазней выйшаў у адстаўку.

Акрамя тэарэтычнай фізікі, займаўся даследаваннямі ў галіне біялогіі.

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Артыкулы Рычарда Фейнмана у часопісе «Поспехі фізічных навук» Feynman Online Містар Фейнман едзе ў Вашынгтон (Фейнман пра расследаванне інцыдэнту з «Чэленджэрам») Richard Feynman: The Messenger Series (Набор класічных відэалекцый па фізіцы Рычарда Фейнмана) Карціны Рычарда Фейнмана

Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Памерлі ад раку