Манрэаль (, ІРА: [ˌmɒ̃ʁeˈal]; , ІРА: [ˌmʌntɹiːˈɑːl]) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квебек. Знаходзіцца на востраве Манрэаль, акружаным ракой Святога Лаўрына і рукавом Прэры. У цэнтры горада — гара Мон-Руаяль, адсюль назва. Насельніцтва ў межах горада: 1 854 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэаля складае 3 636 тыс. чалавек. Манрэаль — культурны, турыстычны, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другі паводле велічыні горад Канады і другі паводле велічыні франкамоўны горад у свеце, хоць большасць гараджан таксама размаўляюць па-англійску.
Гісторыя
Будучы Манрэаль быў заснаваны французамі ў 1642 у выглядзе каталіцкай місіі пад назваю Віль Мары (). Віль Мары паступова ператварыўся ў важны гандлёвы цэнтр і пункт адпраўлення французаў у глыбіню Новай Францыі. У 1760, пасля таго, як брытанскія войскі захапілі г. Квебек, Віль Мары таксама трапіў пад брытанскую ўладу.
Віль Мары атрымаў статус горада ў 1832 пад назвай Манрэаль. З 1844 па 1849 Манрэаль быў сталіцаю Правінцыі Канада. Да 1860 Манрэаль стаў найбуйнейшым горадам у Брытанскай Паўночнай Амерыцы. З усталяваннем незалежнай Канадскай канфедэрацыі ў 1867, Манрэаль стаў галоўным эканамічным цэнтрам новай краіны.
Насельніцтва Манрэаля перавысіла мільён чалавек у пачатку 1950-х гг. Горад атрымаў міжнародную вядомасць, стаўшы гаспадаром Экспа-67 і Летніх Алімпійскіх гульняў 1976. У 1970-я гг. дамінуючая роля ў манрэальскім палітычным жыцці перайшла ад англамоўнага насельніцтва горада да франкамоўнага, якое складала большасць жыхароў правінцыі Квебек. Манрэаль таксама страціў сваю вядучую эканамічную ролю ў Канадзе, якая адышла да Таронта.
З канца 1990-х гг. у горадзе назіраецца новы эканамічны росквіт.
Клімат
Клімат Манрэаля лічыцца вільготным кантынентальным. Зімою там у сярэднім падае 2,25 м снегу. У год у Манрэалі выпадае ў сярэднім 900 мм дажджу. Найхаладнейшы месяц у Манрэалі — студзень, з сярэдняю тэмператураю −10.4 °C. Найцяплейшы — ліпень, з сярэдняю тэмператураю +20.9 °C.
Дэмаграфія
У 2006 французская мова была роднаю моваю 66,5 % жыхароў Манрэаля разам з прыгарадамі, а англійская — 13,2 % жыхароў. За імі шлі італьянская мова з 3,5 % жыхароў, арабская з 3,1 %, іспанская з 2,6 %, крэол з 1,4 %, кітайская з 1,2 % і грэчаская з 1,2 %.
Для 115 жыхароў Манрэаля і прыгарадаў роднаю з’яўляецца беларуская мова.«Detailed Mother Tongue (148), Single and Multiple Language Responses (3) and Sex (3) for the Population of Canada, Provinces, Territories, Census Metropolitan Areas and Census Agglomerations, 2006 Census — 20 % Sample Data»
Паводле перапісу 2006 г., у Манрэалі разам з прыгарадамі жывуць 740 тыс. імігрантаў, якія складаюць 20,4 % ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, якія нарадзіліся ў Італіі, яны складаюць 1,7 % ад агульнага насельніцтва Манрэаля разам з прыгарадамі і 8,5 % ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Гаіці (1,5 % ад усіх жыхароў і 7,3 % ад імігрантаў) і Францыі (1,1 % ад усіх жыхароў і 5,6 % ад імігрантаў).
820 жыхароў Манрэаля і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,1 % ад імігрантаў). З іх 115 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 90 чал. у перыяд 1991—1995, 215 чал. у перыяд 1996—2000 і 400 чал. у перыяд 2001—2006.«Place of birth for the immigrant population by period of immigration, 2006 counts and percentage distribution, for census metropolitan areas and census agglomerations — 20 % sample data»
Паводле перапісу 2001 г., 84,6 % жыхароў — хрысціяне (74,5 % — католікі, 7 % — пратэстанты, 3 % — праваслаўныя і іншыя), 3 % — мусульмане. Манрэаль таксама мае вялікую суполку іўдзеяў.
Культура
Манрэаль вядомы ў Канадзе вялікай колькасцю культурных фестываляў, у т.л.Манрэальскі кінафестываль.
Адукацыя
У Манрэалі знаходзяцца 4 універсітэты:
універсітэт Мак-Гіла, заснаваны ў 1821, навучанне па-англійску Манрэальскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1878, навучанне па-французску Квебекскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1968, навучанне па-французску Універсітэт Канкордыя, заснаваны ў 1974, навучанне па-англійску
Вядомыя асобы Луіза Арбур Ксаўе Далан Жыль Дзюсеп Джон Гільберт Лейтан Луі-Жазеф Папіно, канадскі палітычны дзеяч Мішэль Трамбле, канадскі празаік Норма Шырэр
Крыніцы
Спасылкі
Запіскі манрэальца
Катэгорыя:Гарады Квебека