Табу́лкі. Сустракаецца таксама варыянт Табёлкі, Табі́лкі (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парэцкага сельсавета. Размешчана ў 17 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін і ў 35 км ад горада Пінска. Паводле перапісу 1 студзеня 1998 года ў вёсцы налічалася 254 гаспадаркі, 603 жыхара.

Гісторыя XVII стагоддзе — уласнасць Цярлецкіх. У 1647 годзе з'яўляецца маёнткам Яраша Цярлецкага. У канцы XIX стагоддзя ў вёсцы дзейнічала народнае вучылішча (настаўнік Б. Шэўк-Лейка). сакавік 1943 года — фашысты знішчылі 2 двары, забілі 3 жыхароў.

Славутасці Памятны знак землякам, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам.

Вядомыя асобы Мікалай Васільевіч Куцко (нар. 1954) — беларускі палітык.

Спасылкі

Табулкі на «Гісторыя Пінска»

Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Пінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна