Выганашча́нскае — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай вобласці.

Заказнік быў створаны як гідралагічны заказнік у 1968 годзеГідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае» на мяжы Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Пастанаўленнем Савета Міністраў БССР ад 18.11.68 № 342 з мэтай захавання аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Еўропы на галоўным еўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў басейнаў рэк Шчары і Ясельды.

Геаграфія

Плошча заказніка — 43 тыс. га, працягласць з поўначы на поўдзень — 27 км, з захаду на ўсход — 46 км. У заказнік уваходзяць азёры Выганашчанскае і Бабровіцкае, а таксама прылеглая тэрыторыя, якая прадстаўляе сабою ў асноўным забалочаную раўніну. Каля 10 тыс. лет таму на гэтым месцы знаходзілася вялізнае прыледавіковае возера плошчай каля 500 км².

Фаўна

Фаўна заказніка прадстаўлена прыкладна 58 відамі сысуноў, 220 відамі птушак, 7 відамі паўзуноў і 12 відамі земнаводных. Многія віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Азёры багатыя рыбай.

Флора

На тэрыторыі заказніка флора прадстаўлена прыкладна 250 відамі раслін, у тым ліку тут растуць (па няпоўных даных) 19 відаў раслін і грыбоў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі:Гидрологический заказник республиканского значения «Выгонощанское» , , , , , , , , , , , , , , , , , , .

У заказніку сустракаюцца рэдкія для рэгіёна віды раслін: каўлінія малая, , .

Выкарыстанне

Заказнік «Выганашчанскае» — аб'ект экалагічнага турызму.Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648с. Частка Агінскага канала, пабудаванага ў 1767—1783 гг., знаходзіцца на тэрыторіі заказніка.

Адміністрацыя заказніка знаходзіцца ў горадзе Івацэвічы.Заказнікі Брэсцкай вобласці

Спасылкі Заказнік «Выганашчанскае» — прыродны комплекс на галоўным еўрапейскім водападзеле Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае»

Катэгорыя:Гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Запаведнікі Палесся Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак Катэгорыя:Геаграфія Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Геаграфія Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Геаграфія Ляхавіцкага раёна