Вапня́к — асадкавая горная парода арганічнага, радзей хемагеннага паходжання, якая складаецца амаль на 100 % з CaCO3 (карбанату кальцыю) у форме крышталёў кальцыту рознага памеру.

Вапняк, які складаецца пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх абломкаў, завецца ракушнікам (ракушачнікам).

Рэчывы, якія ўваходзяць у склад вапняку, здольныя хоць і ў малой колькасці, але растварацца ў вадзе, а таксама павольна раскладацца на вуглякіслы газ і адпаведныя асновы. Першы працэс — найважнейшы фактар утварэння карставых пячор, другі праходзіць на вялікіх глыбінях пад дзеяннем глыбіннага цяпла Зямлі, дае крыніцу газу для мінеральных водаў.

Выкарыстанне Вапняк выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, металургіі, хімічнай і шкляной прамысловасці, мастацтве, сельскай гаспадарцы (вапнаванне глебы, мінеральная падкормка жывёле).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Известняк // Універсальная навукова-папулярная энцыклапедыя «Кругасвет»

Катэгорыя:Асадкавыя горныя пароды Катэгорыя:Скульптурныя матэрыялы Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы Катэгорыя:Жалезарудная сыравіна