Ян Збажына, сапраўднае імя Іван Мікалаевіч Савіцкі (, — , ) — беларускі паэт і празаік, грамадскі дзеяч.
Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ (1993). Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Заснавальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Таксама займаўся журналістыкай, адзін з заснавальнікаў Баранавіцкага філіяла БАЖ.
Аўтар кнігі твораў «Пыл саркафагаў» (2004), зборніка паэзіі (бібліятэчка часопіса «Маладосць»). Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны» (1998), «Паэзія Берасцейшчыны „Дзядзінец“» (1999). Таксама, асобныя творы Я. Збажыны — апавяданні, афрызмы, версэты, вершы, танка, хоку, эсэ — друкаваліся ў баранавіцкіх газетах «Наш край», «Шаг», «Інтэкс-прэс», газеце ТБМ «Наша слова», у Брэсцкай абласной газеце «Заря», у Беластоцкім штотыднёвіку «Ніва», газеце «Літаратура і мастацтва» (афарызмы, 1998), часопісах «Першацвет» (1994), «Бярозка» (1995), «Маладосць» (1995), «Полымя» (1997), «Дзеяслоў» (2006), літаратурным альманаху «Святліца» (2000, 2006; Баранавічы), два вершы — «Гербарый» і «Начныя матылі» — у альманаху «Жырандоля» (2009; Брэст).
Як згадвае Алесь Аркуш: У вершах Збажыны ёсць такія дасягненні, якія сапраўды сталіся набыткам беларускай паэзіі. Гэта ягоныя эксперыменты з вершаванай формай. Бадай цяжка якога-небудзь іншага беларускага паэта з яго пакалення паставіць з Янам поруч у гэтай справе — хіба што Юрася Пацюпу. Збажына пісаў і ўжо добра засвоеныя нашай паэзіяй санэты, трыялеты, танка, хокку, але і досыць экзатычныя візуальныя вершы — гэта калі вершаваныя радкі ўтвараюць нейкую графічную выяву, або раўналежныя вершы — калі паэтычная думка раскладаецца на два вектары, з дапамогай розных ракурсаў і сэнсавых алюзій утвараючы своеасаблівы аб’ёмны паэтычны эфект.
Захаваліся відэазапісы с удзелам паэта, у тым ліку інтэрв’ю тэлекампаніі «IntexTV».
Крыніцы
Літаратура Каско А. Самакаштоўнасць хараства // «Заря». 1996, 12 снеж.; Памёр Ян Збажына (Савіцкі) // «Наша Ніва»: Літаратура. 2011, 11 лют., 11:55
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі