Чарна́ўчыцы. Сустракаецца таксама варыянт Чарнаўчы́чы (, ) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 18 км на поўнач ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы, на аўтадарозе Брэст — Камянец.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 15 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1520 года Падляшскага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў ВКЛ. У 1477 годзе пан Няміра Ваўчкевіч прадаў Чарнаўчыцы Івашку Іллінічу, затым у валоданні Е. Іллініча, графа Мірскага і Чарнаўчыцкага, кн. Радзівіла. Пад 1567 годам у попісе войска ВКЛ пазначана як мястэчка ў Берасцейскім павеце. З 1568 года належалі Радзівілам да канца 19 ст.
У 1583 годзе пабудаваны па фундацыі М. Радзівіла Сіроткі касцёл Прасвятой Тройцы. На паўночным захадзе ад касцёла 3-ярусная званіца з шатровым дахам. У 1671 годзе Радзівіламі быў пабудаваны аднапавярховы палац з вялізнымі сенямі, у якія магла заехаць шасціконная карэта. Пры двары знаходзіліся сад і звярынец.
У 1733 годзе ўзведзена драўляная праваслаўная царква Параскевы Пятніцы. У 1777 годзе тут дзейнічаў вадзяны млын, які меў 11 вадзяных колаў. У 18 стагоддзі мястэчка належала вядомаму натуралісту Марціну Радзівілу (1705—1782), які ў Чарнаўчыцах праводзіў фізічныя і хімічныя доследы, спрабаваў адкрыць філасофскі камень, з дапамогай якога збіраўся ператварыць у золата іншыя металы. Яго родзіч Геранім Радзівіл, вядомы сваім крывавым падаўленнем Крычаўскага паўстання, абвясціў вальнадумца вар'ятам і забраў у апеку яго маёнтак.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1863 годзе гэта было беднае мястэчка, размешчанае за 14 вёрст ад Брэста на гандлёвым шляху ў Пружаны. У 1867 годзе касцёл Прасвятой Тройцы перададзены пад праваслаўную царкву (у 1918 годзе вернуты католікам). У 1876 годзе мястэчка з вуліцамі Брэсцкай, Камянецкай, Кобрынскай і інш. Маёнткам Чарнаўчыцы валодаў граф Грабоўскі. У 1886 годзе ў мястэчку 2 праваслаўныя царквы, яўрэйскі малітоўны дом, сінагога, гандлёвыя лаўкі, шавецкая майстэрня, 2 карчмы, на працягу года праводзіліся 3 кірмашы. У 1889 годзе дзейнічала народнае вучылішча (95 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак). У 1892 годзе заснаваны хрустальны завод, на якім працавалі 250 рабочых і выраблялі хрустальны посуд. У 1897 годзе мястэчка ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета, 2 царквы, народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, прыёмны пакой, сінагога, хлебазапасны магазін, 13 крам, 3 карчмы, 2 разы ў год праводзіліся кірмашы.
У 1905 годзе ў мястэчку працаваў пакой сельскага ўрача, дзейнічала мяшчанская ўправа, размяшчаўся прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці і ўчастак судова-міравой акругі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа.
Вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з 22 чэрвеня 1941 года да 24 ліпеня 1944 года. Неўзабаве было ўтворана гета ў Чарнаўчыцах, масавыя забойствы пачаліся ў 1942 годзе. У Вялікую Айчынную вайну спалена 60 двароў, забіта 370 жыхароў, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 7 — у партызанах.
У верасні 1949 года арганізаваны калгас «Іскра», у які ўвайшлі 50 гаспадарак з 98. З 10 сакавіка 1951 года ў калгасе было 320 гаспадарак. 4 верасня 1972 года да Чарнаўчыц далучана вёска ЛісовічыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..
Інфраструктура Цэнтр СВК «Чарнаўчыцы». У вёсцы сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, клуб, 2 сталовыя, 4 магазіны, сельская бібліятэка, вучэбны цэнтр к-та па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкома, акцыянернае таварыства «Чарнаўчыцкі завод жалезабетонных вырабаў».
Насельніцтва 177 двароў, 1125 жыхароў (1876) 71 двор, 509 жыхароў (65 мяшчан) (1886) 140 двароў, 1101 жыхар (1897) 1316 жыхароў (1905) 101 двор, 749 жыхароў (1921) 200 двароў, 1050 жыхароў (1940) 494 жыхары (1959) 659 жыхароў (1970) 865 гаспадарак, 2372 жыхары (1997) 55 гаспадарак, 2406 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы Ірына Фёдараўна Кітурка (нар. 1970) — гісторык, педагог.
Славутасці
Троіцкі касцёл — унікальны помнік беларускай архітэктуры стылі рэнесанс рысамі готыкі, збудаваны ў 1583 годзе, размешчаны ў цэнтры вёскі. Драўляная царква Параскевы Пятніцы, пабудаваная ў 1733 годзецерковь Параскевы Пятницы . Помнік ахвярам Халакоста ў дарогі на Каменец паўночней Чарнаўчыц, ля самай мяжы Камянецкага раёна, пастаўлены ў 2009 годзе.
Страчаная спадчына палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў і Грабоўскіх. Верагодна, знішчана ў Першую сусветную вайну.
Галерэя
Літаратура
— С. 232.
Спасылкі
Вёска Чарнаўчыцы: гісторыя і фотаздымкі на Radzima.org Чарнаўчыцы: інфармацыя, фотаздымкі Гістарычныя месцы і помнікі Беларусі: Царква Параскевы Пятніцы
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства