Помнік Тысячагоддзя Брэста — помнік у Брэсце, размешчаны на скрыжаванні вул. Гогаля і вул. Савецкай. Прысвечаны тысячагоддзю Брэста. Адкрыты 26 ліпеня 2009 года у старой частцы горада за кошт ахвяраванняў гараджан і сродкаў горада. Аўтары архітэктар Аляксей Андрэюк, скульптар Аляксей Паўлючук.
Агульная вышыня 15 метраў. Помнік задуманы як мадэль горада, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь літоўскі Вітаўт, а таксама Мікалай Радзівіл Чорны) і ў абагульненых вобразах жыхароў горада (летапісец, салдат, маці). Усе фігуры размешчаны пад покрывам Анёла-ахоўніка.
У красавіку 2011 года быў усталяваны кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 м². На ім знайшлі адлюстраванне 6 гістарычных сюжэтаў: паданне пра заснаванне горада, будаўніцтва горада, удзел берасцейцаў у Грунвальдскай бітве, выданне Берасцейскай Бібліі, абарона Брэсцкай крэпасці 1941 года, асваенне космасу. Адліўка з бронзы ажыццёўлена ААТ «Ліцейны двор» (Мінская вобласць).
Кур’ёзы У тэкстах 12 бронзавых дошак помніка дапушчана каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак, напрыклад, 70 разоў напісана «у» замест «ў» пасля галосных. У жніўні 2009 года каля помніка адбыўся флэшмоб «Ў — памятаем» на якім усклалі кветкі і запалілі свечкі літары «ў». Дошкі са шматлікімі памылкамі былі накіраваны на экспертызу ў НАН Беларусі, пасля якой на працягу двух тыдняў памылкі былі выпраўленыя.Памылкі на помніку 1000-годдзю Берасця выправяць толькі ўвосень
Спасылкі артыкул «Историческая память в граните и бронзе» на сайце Беларускага саюза архітэктараў артыкул у газеце «Вячэрні Брэст» ад 06.04.2011 «З „Пагоняй“ на сцягу, з гербам на шчыце» фота помніка iнфармацыя ў газеце «Вячэрні Брэст» ад 31.04.2009
Катэгорыя:Помнікі Брэста Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:Вуліца Гогаля (Брэст) Катэгорыя:Савецкая вуліца (Брэст) Катэгорыя:2009 год у Брэсце Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксея Андрэюка Катэгорыя:Творы Аляксея Паўлючука