Надзея Аляксандраўна Абрамава, пасля 1945 года Тэадаровіч (, Мінская вобласць — , , ФРГ) — беларуская пісьменніца, журналістка, адна з кіраўнікоў беларускага маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад на Беларусі ў 1943—1944 гг., калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны (1935 г.) і Мінскі медыцынскі (1940 г.) інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. З кастрычніка 1942 г. узначальвала дзіцячы сектар Беларускай народнай самапомачы, з чэрвеня 1943 г. — службу юначак Саюза беларускай моладзі. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса «Жыве Беларусь!». Уваходзіла ў Беларускую цэнтральную раду. Высілкамі Надзеі Абрамавай было выратавана шмат яўрэйскіх дзяцей, адну дзяўчынку яна ўдачарылаАлег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен» . Удзельніца 2-га Усебеларускага кангрэса (1944 г., Мінск). Падчас вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй летам 1944 г. эмігравала ў Германію, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў (Опава, Чэхія). Выдавала бюлетэнь «Вучэбны лісток». 15 верасня 1944 г. кааптавана ў склад БЦР у Берліне.
Пасля вайны некаторы час канспіравалася (хавалася ў манастыры), пазней працавала ў Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен), займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадскім жыцці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася членам БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Успамінаў пра сваю дзейнасць не пакінула.
Была пахавана на могілках Остфрыдгоф, але магілы ўжо няма.Галіна Руднік: першае спатканне і апошняе інтэрв’ю
Крыніцы
Літаратура Туронак, Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с. — С. 62—63. — ISBN 998-6951-99-2 Уладзімір Яўгенавіч Калупаеў. Работы белорусского политика Надежды Теодорович в документальном собрании итальянского центра «Russia Cristiana» // Матэрыялы IX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Статут Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі культуры Беларусі. Мінск, 18-19 красавіка 2013 г. Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2013. С. 249—256. Уладзімір Яўгенавіч Калупаеў Теодорович Надежда Александровна // Католическая энциклопедия. Т. 4. : Издательство францисканцев, 2011. с. 1292. ISBN 978-5-89208-096-5
Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі Катэгорыя:Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса Катэгорыя:Члены Беларускай народнай самапомачы