Трэ́нчын () — прамысловы горад у заходняй Славакіі. Размешчаны за 10 км ад чэшскай мяжы, на рацэ Ваг, на месцы рымскага легіёна Лаўгарыцыа. Горад з’яўляецца цэнтрам Трэнчынскага края (4501 км²). Насельніцтва складае 58 тыс. чалавек.
Гісторыя Летапісы ўпершыню згадваюць Трэнчын у 1111 годзе, як замак. Галоўная вежа замка паходзіць з XI ст. У 1275 годзе Трэнчын пераходзіць да ўплывовага венгерскага феадала Пятра Чака. У перыяд з 1302 па 1321 год замак служыў стальцом яго сыну — Матушу Чаку (, ), магутнаму кіраўніку, які кантраліраваў землі Славакіі ў ваенным і палітычным дачыненні.
У 1412 годзе Трэнчын атрымаў права вольнага каралеўскага горада. У 1790 горад і замак згарэлі ў вялікім пажары. З другой паловы XIX ст. Трэнчын становіцца буйным прамысловым горадам у рэгіёне сярэдняга цячэння ракі Ваг.
Насельніцтва
Славутасці Трэнчынскі замак Касцёл Св. Марыі Касцёл Св. Францыска Капліца Св. Міхаіла Лютэранская кірха Сінагога Ратуша Дом ка́та
Вядомыя асобы Данка Бартэкава Лукаш Сковайса — футбаліст
Гарады-пабрацімы
Спасылкі Афіцыйны сайт горада Замак Трэнчын
Катэгорыя:Гарады Славакіі