Ду́браўка — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца пад 7-м індыктам (прыпадае на 1429 або 1444, звычайна дакумент датуюць 1444 годам) у тастаменце князя Дзмітрыя Друцкага-Зубравіцкага на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў. Паводле тастамента ўладанні князя Дзмітрыя складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна і даннікаў у Турцы (сярод зямель Свіслацкай воласці).

У 1669 годзе згадваецца як вёска Дуброўкі (Дубраўкі) у складзе Замошскай воласці ва ўладанні Шклоўскага дамініканскага кляштара ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5, с. 314.

З 1772 года ў складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерніСписки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум.. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў.

З 1938 года ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. № 55

Літаратура

Катэгорыя:Зубрэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна