Парыж ( ) — сталіца Францыі, найважны эканамічны і культурны цэнтр краіны, размешчаны ў паўночнай частцы цэнтральнай Францыі, у рэгіёне Іль-дэ-Франс на берагах ракі Сены. Парыж мае вялікае міжнароднае значэнне — тут знаходзяцца штаб-кватэры ЮНЕСКА, АЭСР і Міжнароднай гандлёвай палаты. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Парыж — Мінск 1 921 кмАдлегласці паміж гарадамі —.

Геаграфія Горад размешчаны ў цэнтры Парыжскага басейна, прыкладна 65 м над узроўнем мора. Межы Парыжу акрэсленыя бульварам Перыферык — кольцавай аўтастрадай. Часам да тэрыторыі Парыжу адносяць змешчаны на захадзе ад горада Булонскі лес і размешчаны на ўсходзе Венсенскі лес. Плошча горада складае 105 км², калі ўключаць плошчу гэтых паркаў, і каля 87 км² без іх. Сена цячэ праз горад з усходу на захад, на правым паўночным беразе дамінуе ўзгорак Манмартр. На левым беразе дамінуючай вертыкаллю з’яўляецца вежа Манпарнас. У цэнтры Парыжу рака распадаецца на рукавы, якія амываюць два вострава — Сітэ і востраў Сен-Луі. Яшчэ адзін востраў, Лебядзіны, размешчаны ва ў заходняй частцы горада.

Парыжскі мерыдыян, які быў вызначаны ў 1718 годзе Жакам Касіні і больш дакладна вымераны ў 1806 французскім фізікам Араго, з’яўляўся да 1884 г. нулявым мерыдыянам. Ён праходзіць праз Парыжскую абсерваторыю і пазначаны з дапамогай слупкоў па ўсім Парыжы, а таксама з дапамогай адмысловых адзнак (бронзавых Арага-медальёнаў у гонар знакамітага фізіка) на маставых, тратуарах і будынках, у тым ліку і на Луўры. Пасля публікацыі папулярнага рамана Дэна Браўна «Код да Вінчы» некаторыя з адзнак былі выкрадзеныя.

Клімат Парыж размяшчаецца ў зоне умеранага клімату. Сярэдняя гадавая тэмпература складае 10,9 °C, сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 585 мм. Мікраклімат Парыжу, абумоўлены цеснатой і забруджваннем, адрозніваецца тэмпературай паветра — на 2 градуса вышэй сярэдняй тэмпературы па рэгіёне Іль-дэ-Франс, — і паніжанай вільготнасцю, меншай светласцю ў дзённы час і больш светлымі начамі.

Самым цёплым месяцам з’яўляецца ліпень са сярэдняй тэмпературай 19,0 °C, самым халодным — студзень з тэмпературай у 3,1 °C. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў жніўні, у сярэднім 62 мм; найменшае — у сакавіку, у сярэднім 32 мм.

Пачынальна з 1873 года вядуцца рэгулярныя метэаралагічныя вымярэнні для Парыжу. Самая нізкая зарэгістраваная тэмпература склала −23,9 °C (10 снежня 1879). Самая высокая зарэгістраваная тэмпература склала 40,4 °C 28 ліпеня 1947, вымераная ў парку Мансуры.

Месяц Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне ГодСярэдні максімум °C 7 9 13 16 20 23 24 25 21 15 9 8 15Сярэдні мінімум °C 4 4 6 9 12 15 16 16 12 8 4 4 7Крыніца: MSN Weather

Гідраграфія Сена апынулася найважнейшым фактарам для стварэння і развіцця горада, пачатак якому паклалі шматлікія ў той час астравы на рацэ. З астравоў, якія ляжаць у межах горада, найбольшую цікавасць уяўляе Востраў Сітэ. Заселены яшчэ ў антычныя часы, ён з’яўляецца калыскай Парыжа. Менавіта тут знаходзяцца шматлікія гістарычныя помнікі, такія як сабор Парыжскай Божай Маці, Сент-Шапель, Кансьержэры.

Традыцыйна разбіццё горада на правы бераг (гандлёвая, дзелавая частка горада) і левы бераг (культурная, адукацыйная частка горада).

Даўжыня Сены ў чорце Парыжа — 12,78 км, глыбіня яе вар’іруе ад 3,8 м (блізка ад моста Насьёналь) да 5,7 м (дя моста Мірабо), шырыня рэчышча ад 30 м (набярэжная Мантэбело да 200 м — у моста Грэнель). Самы нізкі ўзровень вады ў гісторыі — 26,39 м, адзнака з гістарычнымі ўзроўнямі вады знаходзіцца на сцяне набярэжнай вострава Святога Людовіка. Хуткасць цячэння вады — 2 км/г, магутнасць патока — 273 м3/з, сярэдняя тэмпература — 14,1СQuelques chiffres…. // Mairie de Paris, 30.10.2006. Акрамя ракі ў межах горада таксама маюцца каналы: Сен-Мартэн, Сен-Дэні і Урк агульнай працягласцю 7,6 кмVoies d’eau . // Mairie de Paris. У мінулым Парыж неаднаразова цярпеў ад паводак, апошняя маштабная паводка адбылася ў 1910 годзе, сучасны горад абаронены ад паводак сістэмай вадасховішчаў уверх па Сене, а таксама павышэннем узроўня набярэжныхhttp://www.paris.fr/accueil/accueil-paris-fr/paris-sous-les-eaux/rub_1_actu_106052_port_24329 .

thumb|center|900px|Сена. Від на Мост Мастацтваў і востраў Сітэ. Справа — будынак Інстытута Францыі.

Гісторыя

Заснаванне горада 200px|thumb|План Лютэцыі Горад быў утвораны ў сярэдзіне III стагоддзя да н.э. з кельцкага паселішча Лютэцыя племя парызіяў на месцы сучаснага вострава Сітэ. Сучасная назва горада паходзіць ад імя гэтага племені. Першае пісьмовае згадванне аб Лютэцыі сустракаецца ў 6-ай кнізе Юлія Цэзара пра вайну з Галіяй у 53 г да н.э.

Калі ў 52 годзе да н.э. рымляне пасля першай няўдалай спробы ў другі раз паспрабавалі падысці да горада, парызіі падпалілі Лютэцыю і разбурылі масты. Рымляне пакінулі ім востраў і пабудавалі на левым беразе Сены новы горад. Там яны ўзвялі тэрмы, форум і амфітэатр. У Рымскай імперыі горад не меў вялікага ўплыву.

Сярэднявечча thumb|200px|План Парыжа, 1223 год Праўленне рымлян скончылася да 508 года з прыходам франкаў.

Пры Філіпе II Аўгусце была ўзмоцнена абарона горада: ў 1190 годзе была пабудавана гарадская сцяна на правым беразе Сены, а ў 1210 годзе — на левым беразе. У гэты ж час на заходняй ускраіне Парыжа ўзводзіцца крэпасць Луўр.

Пачынаючы з XI стагоддзя Парыж — адзін з цэнтраў еўрапейскай адукацыі, у першую чаргу рэлігійнай. У XIII стагоддзі, у выніку рознагалоссяў сярод выкладчыкаў, на левым беразе (сучасны Лацінскі квартал) адкрываецца шэраг «незалежных» калежаў, прабацькоў сучаснай Сарбоны.

Новы час thumb|200px|left|Захоп Бастыліі У XIV стагоддзі горад абносяць яшчэ адной сцяной на правым беразе, на месцы сённяшніх Вялікіх бульвараў.

У часы Людовіка XIV каралеўская рэзідэнцыя пераехала ў Версаль, аднак Парыж па-ранейшаму заставаўся палітычным цэнтрам Францыі, расце насельніцтва. Парыж грае вядучую ролю ў эканоміцы краіны.

У 1844 г. вакол горада будуецца трэцяя сцяна, на месцы сённяшняй кальцавой дарогі вакол горада. У бліжэйшых наваколлях горада былі ўзведзены ўмацаванні даўжынёй 39 км з 16-ю фартамі, у той час гэта было самым вялікім ахоўным збудаваннем у свеце.

У другой палове XIX стагоддзя ў Парыжы праходзяць 5 з 21 Сусветных выставак, што добра адлюстроўвае культурны і палітычны ўплыў горада. Горад расце і імкліва развіваецца, улады краіны праводзяць вялікую перабудову Парыжа, якая мяняе яго знешні выгляд і значна паляпшае інфраструктуру.

Пасля заняпаду Другой імперыі і захопу Парыжа нямецкімі войскамі Парыжская камуна, якая складаецца з рабочых, рамеснікаў і дробных буржуа, выступіла супраць часовага кансерватыўнага ўрада рэспублікі.

У 90-я гады XIX стагоддзя і першае дзесяцігоддзе XX стагоддзя, вядомыя таксама як «Выдатная эпоха», Францыя перажывала небывалы ўздым і эканамічнае развіццё.

У гады Другой сусветнай вайны горад быў заняты нямецкім вермахтам, акупацыя працягнулася да канца жніўня 1944 года.

У Парыжы пачаліся масавыя беспарадкі мая 1968 года, якія прывялі, у рэшце рэшт, не столькі да змены ўрада, колькі да карэннага перадзелу грамадства, змены менталітэту французаў.

Насельніцтва Дынаміка зменынасельніцтва Парыжа 1150 50 000 1200 120 000 1328 200 000 1365 275 000 1422 100 000 1500 150 000 1565 294 000 1590 300 000 1637 415 000 1680 515 000 1750 576 000 1789 650 000 1801 547 800 1810 714 600 1851 1 053 000 1872 1 851 702 1881 2 240 000 1901 2 714 000 1926 2 871 000 1954 2 850 000 1975 2 300 000 1999 2 125 000 2007 2 143 000Des villages Cassini

На тэрыторыі Парыжа пражывае 19,2 % насельніцтва рэгіёна Іль-дэ-Франс і 3,5 % насельніцтвы Францыі. Такім чынам Парыж з’яўляецца самым густанаселеным раёнам Францыі з сярэдняй шчыльнасцю насельніцтва 20 433 чал./км². Шчыльнасць насельніцтва вар’іруецца ў залежнасці ад акругі. Акруга з найменшай шчыльнасцю насельніцтва — 12-я (8 370 чал./км²) за кошт уключэння ў тэрыторыю акругі Венсенскага леса і 1-я (9 228 чал./км²). Найбольш густанаселеным лічыцца 11-й акруга са шчыльнасцю насельніцтва больш 40 000 чал./км²Шчыльнасць насельніцтва .

Дэмаграфічныя даныя У антычныя часы і Сярэднявечча з-за шматлікіх войн, эпідэмій і масавага голаду колькасць жыхароў часта рэзка ўпала. Напрыклад, падчас эпідэміі халеры ў 1832 годзе памерла прыкладна 20 000 чалавек.

Індустрыялізацыя XIX стагоддзя прывяла да значнага росту насельніцтва. У 1921 годзе колькасць насельніцтва склала 3 мільёна, гэта лічба дагэтуль з’яўляецца рэкорднай за ўсю гісторыю Парыжа. У гэты момант у Парыжы пражывае ледзь больш двух мільёнаў чалавек.

Адваротная сітуацыя назіраецца ў прыгарадах за кошт іх пашырэння — у 1921 годзе тут пражывала 4,85 мільёна чалавек, у 2006 годзе — ужо 11,6 мільёнаў.

За кошт таго, што пасля выхаду на пенсію большасць парыжан пераязджаюць у прыгарады і на поўдзень Францыі, Парыж з’яўляецца даволі «маладым» горадам. Тут пражывае вялікая колькасць нежанатых (незамужніх) (51,5 % усяго насельніцтва горада)http://www.paris.fr/portail/viewmultimediadocument?multimediadocument-id=85403  — сярэдняя парыжская сям’я складаецца з 1,88 чалавекPlus de 2 millions de Parisiens . Сумарны каэфіцыент нараджальнасці складае 1,64 — большая частка парыжскіх сем’яў мае ўсяго адно дзіцяINSEE : Дэмаграфічныя даныя . На 2004 год каэфіцыент нараджальнасці склаў 14,8, каэфіцыент смяротнасці — 6,6. Такім чынам натуральны прырост насельніцтва склаў + 8,1, а агульны + 2,1INSEE: Дэмаграфічныя паказчыкі, 2004 .

Этнічны склад У наш час у Парыжы пражываюць каля 310 000 іншаземецаў, што складае 14,5 % насельніцтва ПарыжаINSEE: Доля іншаземецаў у рэгіёне Іль-дэ-Франс, 1999 . Толькі трэць з іх — выхадцы з ЕСRECENSEMENT. Premiers resultats . Большай часткай гэта імігранты з Партугаліі, Алжыра, Марока і іншых краін Еўропы і Афрыкі.

Імігранты left|thumb|Афрыканскі квартал у 18 акрузе Можна сцвярджаць, што сталіца Францыі з’яўляецца месцам сутыкненне шматлікіх культур. Так, па даных перапісу 1999 г. 19,4 % насельніцтва Парыжа былі народжаны за мяжой. 4,2 % апынуліся імігрантамі, якія прыбылі нядаўна (1990—1999 гг.), у большасці сваім з Кітая і афрыканскага кантынента. Акрамя таго, каля 15 % парыжан з’яўляюцца мусульманамі. Першая хваля іміграцыі, якая хлынула ў Парыж прыйшлася на 1820 г. у сувязі з масавым пераездам нямецкіх сялян, якія беглі ад сельскагаспадарчага крызісу, які ахапіў Германію. З тых часоў аж да нашых дзён хвалі іміграцыі перыядычна накатваюць на гэты горад: на працягу XIX стагоддзя ў Парыж цягнула італьянцаў і яўрэяў з Цэнтральнай Еўропы, у французскую сталіцу накіравалася расійская арыстакратыя пасля рэвалюцыі 1917 г., у перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі прыйшла чарга палякаў, затым этнічных французаў з былых калоній — новых незалежных дзяржаў, у 1950—1970 гг. сюды накіраваліся іспанцы, італьянцы, партугальцы, выхадцы з краін Магрыба, краін Паўднёва-усходняй Азіі. Месцажыхарства імігрантаў шмат у чым вызначаецца іх этнічнай прыналежнасцю. Так чарнаскурыя імігранты з Афрыкі, у большасці сваёй пражываюць у 18 і 19 акругах (асабліва, у квартале Шато Руж), у квартале Бельвіль — кітайцы і выхадцы з паўночнай Афрыкі. 13 акруга вядома сваім кітайскім кварталам, а амерыканцы аблюбавалі арыстакратычную 16 акругу.

Рэлігія 80 % насельніцтвы хрысціяне, 75 % адносяць сябе да каталікаў, большасць з іх — каталікі лацінскага абраду, некаторыя — прыхільнікі армянскага і візантыйскага абрадаў. Мусульманскае насельніцтва сканцэнтравана ў 11, 18, 19 і 20 акругах. Парыжская мячэць, размешчаная ў 5 акрузе, адкрыта для вернікаў з 1926 годаDébut du Ramadan à Paris // Mairie de Paris, 01.08.2011. Усяго ў Парыжы налічваецца 94 каталіцкіх абшчыны, акрамя таго 15 праваслаўных цэркваў, 21 сінагога (у Парыжы пражывае 220 000 іўдзеяў), 2 мячэці (для 50 000 мусульман, большай часткай сунітаў), Армянская Апостальская царква на вуліцы Гіжон.

Гл. таксама: Знакамітыя парыжане, Адміністрацыйны падзел Парыжа.

Адміністрацыйны падзел Парыжа thumb|20 акруг Парыжа

Адрозніваюць Paris intra-muros (літаральна: «унутры сцен») — уласна Парыж, і Grand Paris («Вялікі Парыж») — горад з прыгарадамі, Парыжская агламерацыя.