Альфрэд Эдмунд Брэм (;  — , Рэнтэндорф, Цюрынгія) — нямецкі вучоны-заолаг, аўтар знакамітай навукова-папулярнай працы «Жыццё жывёл».

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вясковага пастара Людвіга Брэма, вядомага еўрапейскага арнітолага. З ранняга ўзросту пад кіраўніцтвам бацькі прымаў удзел у прыродазнаўчых і асабліва заалагічных назіраннях і працах. Спачатку Альфрэд Брэм паступіў ва ўніверсітэт Альтэнбурга на факультэт архітэктуры (1843), аб чым ў сваім біяграфічным нарысе пра Брэма піша: «Аднак ён не выбраў сабе гэтай кар’еры. Не стаў нават урачом або навукоўцам-заолагам, як трэба было б чакаць…». Вучыўся ў Іенскім універсітэце.

Дырэктар Гамбургскага заапарка (1863—66), заснавальнік Берлінскага акварыума (1867). У час вандраванняў па Егіпце, Нубіі, Судане, Абісініі, Іспаніі, Нарвегіі, Заходняй Сібіры сабраў грунтоўны матэрыял па біялогіі жывёл і абагульніў яго ў папулярным дапаможніку па заалогіі «Жыццё жывёл» (т. 1—6, 1863—69), дзе апісаў жыццё і характары жывёл.

Літаратура

Ус Л. Б. Брем Альфред Эдмунд // Историческая энциклопедия Сибири : в 3 т. / Российская акад. наук, Сибирское отд-ние, Институт истории, Изд. дом «Историческое наследие Сибири»; [гл. ред.: В. А. Ламин; редкол.: С. С. Букин и др.]. — Новосибирск : Историческое наследие Сибири, 2010. — Т. 1: А—И. — 2010. — С. 245. — 715 с. : ил., портр., цв. ил. — ISBN 5-8402-0230-4.

Краузе Э. Биография Альфреда Брема // Жизнь Животных. — М., 1992.

Катэгорыя:Заолагі Германіі Катэгорыя:Падарожнікі Германіі Катэгорыя:Папулярызатары біялогіі Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Асобы на марках