Брусельскі сталічны рэгіён (, ) — адзін з трох рэгіёнаў Бельгіі, суб'ект федэрацыі нароўні з Фландрыяй і Валоніяй. Брусельскі сталічны рэгіён складаецца з 19 муніцыпалітэтаў, кожны з сваім бургамістрам і ратушай. Фактычна яны з'яўляюцца раёнамі аднаго горада (часта мяжа праходзіць пасярэдзіне вуліцы). Фармальна назва Брусель адносіцца толькі да аднаго з вышэйзгаданых муніцыпалітэтаў, але на практыцы яе выкарыстоўваюць у дачыненні да ўсёй агламерацыі.

Муніцыпалітэт Брусель дэ-юрэ з'яўляецца сталіцай Бельгіі, і ў ім знаходзяцца Французская і Фламандская супольнасці. Дэ-факта, з-за таго што сталічныя ўстановы размеркаваны па розных муніцыпалітэтах Брусельскага сталічнага рэгіёна, увесь рэгіён лічыцца сталіцай Бельгіі, сталіцай Еўрапейскага саюзаСталіцай Еўрапейскага саюза Брусель лічыцца дэ-факта, таму што ў ім знаходзяцца ўсе галоўныя палітычныя інстытуты, і хоць Парламент афіцыйна галасуе ў Страсбургу, вялікая частка палітычнай работы здзяйсняецца ў Бруселі.

Брусель пачынаўся як горад-крэпасць у 10 стагоддзі, заснаваны Карлам I. Насельніцтва рэгіёна складае 1,1 мільён чалавек, а ўсё насельніцтва метраполіі — больш за 1,8 мільёнаў, займаючы такім чынам першае месца па гэтым паказчыку ў БельгііStatistics Belgium; Population de droit par commune au 1 janvier 2008 (excel-file) Насельніцтва ўсіх муніцыпалітэтаў у Бельгіі 1 студзеня 2008. Retrieved on 18 October 2008.Statistics Belgium; De Belgische Stadsgewesten 2001 (pdf-file) Вызначэнні зоны метраполіі ў Бельгіі. Зона метраполіі Бруселя падзелена на 3 ўзроўні. Першы ўзровень — цэнтральная агламерацыя (geoperationaliseerde agglomeratie) з насельніцтвам у жыхароў (2008-01-01). З дабаўленнем бліжэйшага акружэння (banlieue) атрымліваецца ў цэлым жыхароў. І, уключаючы знешнюю зону, цесна звязаную з цэнтрам транспартам (forensenwoonzone), насельніцтва складзе жыхароў.. З часоў заканчэння Другой сусветнай вайны Брусель з'яўляецца адным з галоўных цэнтраў сусветнай палітыкі. Будучы месцам размяшчэння інстытутаў Еўрапейскага саюза і штаб-кватэры НАТА, Брусель стаў шматмоўным домам для шматлікіх міжнародных арганізацый, палітыкаў і дыпламатаў.

Гістарычна нідэрландамоўны, Брусель з часоў здабыцця Бельгіяй незалежнасці ў 1830 годзе, ператварыўся амаль цалкам у франкамоўны рэгіён. На сёння афіцыйнымі лічацца абедзве мовы. Усе дарожныя знакі, назвы вуліц і большая частка рэкламы і назваў паслуг прыводзяцца на дзвюх мовах. Моўнае пытанне застаецца вострым у Бруселі, законы, якія закранаюць яго, з'яўляюцца прадметам несціханых абмеркаванняў у Бельгіі.

Палітыка Заканадаўчы орган Брюсселького сталічнага рэгіёна — Брусельскі сталічны парламент (, ), які выбіраецца жыхарамі рэгіёна ў ходзе прамых усеагульных выбараў. Адукацыя і культура з'яўляюцца паўнамоцтвамі не Брусельскага сталічнага парламента, а Фламандскага і франкамоўных супольнасцей (у залежнасці ад мовы). Для каардынацыі дзеянняў гэтых двух супольнасцей на тэрыторыі Бруселя створаны Брусельскі сталічны савет (, ), які складаецца з нідэрландска- і франкамоўных прадстаўнікоў.

Урад Брусельскага сталічнага рэгіёна прызначаецца дэпутатамі Брусельскага сталічнага парламента тэрмінам на пяць гадоў. Урад складаецца з франкамоўнага міністра-прэзідэнта, двух нідэрландскамоўных і двух франкамоўных міністраў.

Камуны

З'яўляючыся фактычна адзіным горадам, Вялікі Брусель складаецца з дзевятнаццаці камун, кожная з якіх мае свайго бургамістра, сваю ратушу, свой савет дэпутатаў і т. д.

Спіс камун (з паштовымі індэксамі):

# Французская назва Нідэрландская назва Паштовы код (коды) Беларуская назва 1 1070 Андэрлехт 2 1160 Одэргем 3 1082 Беркем-Сент-Агат 4 1000, 1020, 1120, 1130, 1040, 1050 Горад Брусель 5 1040 Этэрбеек 6 1140 Эвер 7 1190 Форэ 8 1083 Гансхорен 9 1050 Іксель 10 1090 Жэт 11 1081 Кукельберг 12 1080 Моленбек-Сен-Жан 13 1060 Сен-Жыль 14 1210 Сен-Жос-тэн-Надэ 15 1030 Схарбек 16 Uccle Ukkel 1180 Укел 17 1170 Ватэрмаль-Буафор 18 1200 Валювэ-Сен-Ламбер 19 1150 Валювэ-Сен-П'ер

Двухмоўе

Брусельскі сталічны рэгіён з'яўляецца двухмоўным. Гэта значыць, усе афіцыйныя публікацыі выдаюцца на французскай і на нідэрландскай. Таксама ўсе вуліцы, муніцыпалітэты, станцыі метро і пад. маюць па дзве афіцыйныя назвы. Хоць Брусель гістарычна адносiцца да нідэрландамоўнага рэгіёна, на зломе XIX і XX стагоддзяў лінгвістычная сітуацыя ў горадзе пераважыла на карысць носьбітаў французскай мовы, і з таго часу доля франкафонаў у горадзе працягвае павялічвацца. На цяперашні момант яна складае каля 85—90 % насельніцтваРазлічана на аснове вынікаў апошніх федэральных выбараў .

Тым не менш, дадзеныя лічбы не перадаюць моўную сітуацыю з поўнай дакладнасцю. Часта людзі, якія адносяць сябе да франкамоўнай суполкі, таксама добра валодаюць нідэрландскай, часам нават на ўзроўні роднай мовы. Многія брусельцы (перш за ўсё старэйшае пакаленне) могуць свабодна размаўляць на трох мовах — французскай, нідэрландскай і брусельскім дыялекце (адзін з нідэрландскіх дыялектаў), які вельмі моцна адрозніваецца ад нідэрландскай літаратурнай мовы. Аб прадстаўніках гэтай групы можна сказаць, што яны авалодалі гэтымі мовамі «стыхійна», у працэсе натуральных зносін і сацыяльных кантактаў.

У апошнія гады франкамоўныя бацькі часта адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца ў школы з выкладаннем на нідэрландскай мове. Звязана гэта з узмацненнем ролі нідэрландскай мовы ў Бельгіі. Лічыцца, што дзецям, якія аднолькава добра гавораць на абодвух мовах, лягчэй будзе дабіцца поспеху ў жыцці.

Клімат Згодна з класіфікацыяй кліматаў Кёпена, клімат рэгіёна Брусель марскі (Cfb). Блізкасць рэгіёна да прыбярэжных тэрыторый абумоўлівае ўплыў на яго клімат марскіх мас паветра, што прыходзяць з Атлантычнага акіяна. Клімат бліжэйшых нізін таксама марскі ўмераны. У сярэднім (за 100 гадоў назіранняў) колькасць дажджлівых дзён складае 200 дзён у год. Снегапады здараюцца кожны год у перыяд паміж кастрычнікам і красавіком. У снежні 2010 года ў Бруселі было зафіксавана 20 дзён са снегападам.

Сталічная функцыя Фармальна сталіцай з'яўляецца толькі горад (муніцыпалітэт) Брусель, але на практыцы сталічныя ўстановы размеркаваны па розных муніцыпалітэтах Брусельскага сталічнага рэгіёна. Такім чынам увесь рэгіён у цэлым з'яўляецца сталіцай Еўрапейскага саюза, Бельгіі, Франкамоўнай супольнасці, Фламандскай супольнасці і Фландрыі.

У міжнароднай палітыцы З часоў Другой сусветнай вайны Брусель з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам многіх міжнародных арганізацый. З найбольш значных — Еўрапейскі саюз і НАТА, чые галоўныя ўстановы знаходзяцца ў Бруселі, а акрамя іх і многія іншыя арганізацыі, напрыклад, такія як Сусветная мытная арганізацыя і Еўракантроль (арганізацыя, якая займаецца бяспекай авіяцыйнага трафіка ў Еўропе), а таксама офісы міжнародных карпарацый. Брусель займае трэцяе месца ў свеце па колькасці праводзімых канферэнцыйUniversité Libre de Bruxelles і таксама становіцца адным з найбуйнейшых цэнтраў правядзення з'ездаўBrussels: home to international organisations diplomatie.be. Наяўнасць інстытутаў Еўрапейскага саюза і іншых міжнародных арганізацый прывяло да таго, што Брусель перасягнуў Вашынгтон па колькасці паслоў і журналістаўE!Sharp magazine, January-February 2007 issue: Article «A tale of two cities».. Колькасць прадстаўнікоў тых ці іншых міжнародных арганізацый дасягае ў Бруселі 70 тысяч чалавек.

Брусельскі сталічны рэгіён служыць сталіцай Еўрапейскага саюза, галоўныя інстытуты Еўрапейскага саюза размешчаны на яго тэрыторыі. Афіцыйна Еўрапейскі саюз не абвяшчаў сваю сталіцу, хоць Амстэрдамскі дагавор афіцыйна вызначыў Брусель месцам размяшчэння Еўрапейскай камісіі (выканаўчая ўлада) і Савета Еўрапейскага саюза (заканадаўчы орган Еўрапейскага саюза)CVCE Seat of the European CommissionEuropean Commission publication: Europe in Brussels 2007. Афіцыйным месцам пасяджэнняў Еўрапейскага парламента абраны французскі горад Страсбург, але сустрэчы палітычных груп і камітэтаў звычайна праходзяць у Бруселі, разам з часткай пленарных пасяджэнняў. Месцам пасяджэнняў парламента ў Бруселі з'яўляецца комплекс будынкаў . У перыяд 2002—2004 гадоў Еўрапейскі савет таксама засядаў у Бруселі.

Брусель, разам з Люксембургам і Страсбургам, стаў прымаць міжнародныя інстытуты з 1957 года, паступова становячыся цэнтрам палітычнай актыўнасці, асабліва з тых часоў, як Камісія і Еўрапейскі савет асталяваліся там, у так званым «Еўрапейскім квартале» (European Quarter). Раннія рэзідэнцыі размяшчаліся бессістэмна, без якога-небудзь плана. На сённяшні момант галоўнымі будынкамі з'яўляюцца , дзе размяшчаецца Камісія, будынак , дзе знаходзіцца Савет, і Espace Léopold Парламента. Плошчы, занятыя інстытутамі, выраслі вельмі значна. Камісія займае 865 тысяч квадратных метраў ва ўсходняй частцы горада (што складае чвэрць усёй офіснай тэрыторыі Бруселя). Канцэнтрацыя і шчыльнасць размяшчэння дасягнулі таго ўзроўню, што тэрыторыю сталі параўноўваць з гета. Аднак іменна гэтая канцэнтрацыя служыць пацвярджэннем вялікай важнасці Бруселя як міжнароднага цэнтра.

Транспарт У Бруселі (рэгіёне) ёсць метро, трамвай (гл. брусельскі трамвай) і мноства аўтобусных маршрутаў. Аператар усіх відаў грамадскага транспарту Бруселя (за выключэннем таксі) — «Таварыства грамадскага транспарту Бруселя», ( / ; (больш даслоўны пераклад — «міжмуніцыпальнага транспарту»)

Паслугі таксі аказвае каля васьмісот прыватных аператараў. Усе яны падпарадкоўваюцца Дырэкцыі таксі Міністэрства Брусельскага сталічнага рэгіёна i прымяняюць адзіную тарыфную сістэму. Больш падрабязна, гл. брусельскае таксі.

Брусель з'яўляецца цэнтрам чыгуначнай сеткі Бельгіі. Тут ёсць тры асноўныя вакзала — Паўночны, Цэнтральны і Паўднёвы, а таксама некалькі чыгуначных станцый. Ніжэй пералічаныя вакзалы Брусельскага сталічнага рэгіёна, на якіх дзейнічае тарыф агламерацыі Бруселя: Berchem-Sainte-Agathe Sint-Agatha-Berchem Bockstael Bockstael Boitsfort Bosvoorde Boondael Boondaal Bordet Bordet Bruxelles-Central Brussel-Centraal Bruxelles-Chapelle Brussel-Kapellekerk Bruxelles-Congrès Brussel-Congres Bruxelles-Midi Brussel-Zuid Bruxelles-Nord Brussel-Noord Bruxelles-Luxembourg Brussel-Luxemburg Bruxelles-Schuman Brussel-Schuman Delta Delta Etterbeek Etterbeek Evere Evere Forest-Est Vorst-Oost Forest-Midi Vorst-Zuid Haren Haren Haren-Sud Haren-Zuid Jette Jette Meiser Meiser Merode Merode Moensberg Moensberg Saint-Job Sint-Job Schaerbeek Schaarbeek Uccle-Calevoet Ukkel-Kalevoet Uccle-Stalle Ukkel-Stalle Vivier d'Oie Diesdelle Watermael Watermaal

Выдатнасці

Горад Брусель Большая частка славутасцей агламерацыі знаходзіцца ў граніцах гістарычнага ядра Бруселя.

Іншыя камуны Андэрлехт — дом Эразма Кукельберг — Нацыянальная базіліка Святога Сэрца Укел — Лес Сонцаў, праваслаўная царква

Вядомыя асобы Жан-Клод Ван Дам

Зноскі

Спасылкі

Карта горада Брусель

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Рэгіёны Бельгіі