Кляпі́нічы (, ) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Комсеніцкага сельсавета.
Сельская гаспадарка У 2000 годзе ў Кляпінічах пачаў працаваць зернесушыльны комплекс М- 819, дзе зерне сушаць газам, які паступае па трубаправодзе.
Інфраструктура Дом культуры.
Вядомыя асобы Дзмітрый Фядотавіч Грушэцкі — з роду Грушэцкіх герба «Любіч», унтэр-афіцэр, служыў на лінкары «Андрэй Першазваны». Памер падчас 1-й сусветнай вайны 1914—1918 гадоў ад сухотаў 6 лютага 1916 года ў Гельсінфорскім марскім шпіталі. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флоту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя. Нікіфар Дзмітрыевіч Кротаў (у базе «Беларускі „Мемарыял“») — нарадзіўся ў 1894 г., в. Кляпінічы, беларус; загадчык, няпоўная сярэдняя школа. Пражываў: Магілёўская вобл., Круглянскі раён, в. Кляпінічы. Арыштаваны 13 лістапада 1937 г. Прыгавораны: судзебны орган 17 лістапада 1937 г., абв.: 68 — Шпіянаж. Прыгавор: ВМН Расстраляны 20 снежня 1937 г. Рэабілітаваны 17 мая 1958 г. Ваенным трыбуналам БВА. Мікалай Кротаў — член Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. 20 лютага 2010 г., разам с суседам М. С. Каралёвым, выратавалі на пажары аднавяскоўца-пенсіянера інваліда II групы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Комсеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Круглянскага раёна