Жазеф Марыс РавельНапісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.191. (фр. Joseph Maurice Ravel, 7 сакавіка 1875 - 28 снежня 1937) — французскі кампазітар-імпрэсіяніст, дырыжор, адзін з рэфарматараў музыкі XX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1905). Ганаровы доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1929).

Творчасць Фарміраванне творчасці М. Равеля праходзіла пад уплывам К. Дэбюсі, а таксама рускіх кампазітараў, асабліва М. Мусаргскага (з І. Стравінскім М. Равель працаваў над партытурай «Хаваншчыны» для пастаноўкі оперы ў Парыжы, аркестраваў «Карцінкі з выстаўкі»).

У творах спалучаў тэндэнцыі імпрэсіянізму (каларыстачныя гармонія і аркестроўка, складаныя рытмы) з класічнай яснасцю і выразнасцю формы, ярка прасочваецца сувязь з французскім, іспанскім і іншым фальклорам. Пазней выразна акрэсліліся неакласічныя тэндэнцыі.

Сярод твораў: оперы «Іспанская гадзіна» (паст. 1907), «Дзіця і чараўніцтва» (паст. 1925), балеты «Дафніс і Хлоя», «Сон Фларыны, ці Матухна-гусыня», «Адэлаіда, ці Мова кветак» (усе паст. 1912), харэаграічная паэма «Вальс» (1920); інструментальная музыка: для аркестра уверцюра «Шахеразада» (1898), «Іспанская рапсодыя» (1907), «Балеро» (харэагр. паст. 1928); 2 канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1-ы для левай рукі, 1930; 1931); для фартэпіяна «Павана на смерць інфанты», «Гульня вады», сюіта «Пахавальня Куперэна», цыкл «Адбіткі» і інш.

Выступаў як піяніст і дырыжор пераважна са сваімі творамі.

Сачыненні «Старадаўні менуэт» (1895) «Павана на смерць інфанты» (1899) «Гульня вады» для фартэпіяна (1901) «Адлюстраванні» для фартэпіяна (1905) «Іспанская рапсодыя» для сімфанічнага аркестра (1907) «Іспанскі час», опера (1907) «Начны Гаспар», або «Прывіды ночы» для фартэпіяна (1908) «Дафніс і Хлоя», балет (1912) «Магіла Купера» (1917) «Дзіця і чараўніцтва», опера (1925) «Балеро» для сімфанічнага аркестра (1928) Канцэрт № 1 соль мажор для фартэпіяна і сімфанічнага аркестра Канцэрт № 2 рэ мажор для фартэпіяна (левай рукі) і сімфанічнага аркестра, прысвечаны Паўлю Вітгенштэйна «Цыганка» для скрыпкі з аркестрам

Літаратура

Спасылкі

http://www.maurice-ravel.net/ Epitonic.com: Maurice Ravel Biography of Maurice Ravel Analysis of Ravel’s Trio Classic Cat — Ravel La Valse

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта