Раго́зна (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 25 км на поўдзень ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на р. Спанаўка (прыток р. Заходні Буг), на поўначы меліярацыйныя каналы, на ўсходзе — г. Крушына, вакол лес. 10 км на ўсход ад мяжы з Польшчай, 18 км да поўначы ад мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).

Гісторыя У 18 стагоддзі вёска вядома пад назвай Рагознечка ў Берасцейскім павеце і ваяводстве. Уладанне паноў Бельскіх, з 1823 года — Галіцкіх і Ясінскіх. У 1868 годзе вёска ў складзе маёнтка Медна ў Мяднянскай воласці. У 1873 годзе ўладальнікам маёнтка быў князь Баратынскі. У студзені 1873 года брэсцкі павятовы спраўнік паведамляў гродзенскаму губернатару, што сяляне в. Рагозна аказалі яму супраціўленне, таму ў вёску была пастаўлена «ваенная экзекуцыя ў размеры адной роты». У 1890 годзе сяляне Рагазнянскага сельскагаспадарчага таварыства мелі 349 дзес. зямлі. Працавала школа граматы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 124 двары, загубілі 147 жыхароў.

Насельніцтва 158 мужчын, 198 жанчын (1868) 129 двароў, 801 жыхар (1876) 95 двароў, 637 жыхароў (1897) 718 жыхароў (1905) 61 двор, 342 жыхары (30.9.1921) 150 двароў, 600 жыхароў (1941) 462 жыхара (1959) 638 жыхароў (1970) 156 гаспадарак, 347 жыхароў (1997) 144 гаспадаркі, 299 жыхароў (2005)

Інфраструктура Фельчарска-акушэрскі пункт Сельская бібліятэка

Славутасці Брацкая магіла (1944) —

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Джэймс Аляксандр Шохат, амерыканскі матэматык

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна