Сан-Мары́на () — горад у Сан-Марына, сталіца краіны. Насельніцтва 4.493 чал. (2003). Размешчаны на ўзвышшы Монтэ-Тытана. Горад заснаваны ў 301 годзе муляром Марынам, які сабраў ў пячоры Монтэ-Тытана абшчыну вольных муляроў.

У Сан-Марына размешчаны: урад, дзяржаўныя ўстановы, друкарня, рэдакцыі газет. Медыцынскае абслугоўванне і школьнае навучанне бясплатныя. У горадзе ёсць некалькі пачатковых і сярэдніх школ, гімназія, прафесійнае вучылішча.

У 1932 годзе пабудавана электрычная чыгунка (злучае Сан-Марына з італьянскім горадам Рыміні; 32 км, з іх 17 км пад гарой Монтэ-Тытана).

Горад акружаны абрончай сценой, унутры цесна стаяць 1—3-павярховыя дамы размешчаны тэрасамі па схіле гары. Ад Сярэднявечча і Адраджэння захаваліся камунальныя і царкоўныя будынкі, праўда моцна скажоныя пазнейшымі пераробкамі.

У Сан-Марына знаходзяцца Дзяржаўная бібліятэка, Дзяржаўны архіў, Дзяржаўны музей, Дзяржаўная карцінная галерэя, Музей старадаўняй зброі.

Турыстычныя мясціны thumb|Палаца Публіка — рэзідэнцыя парламента Сан-Марына Асноўныя турысцкія славутасці, якія знаходзяцца ў гістарычным цэнтры горада Сан-Марына:

Тры вежы (Гуаіта, Чэста, Мантале) Базіліка Сан-Марына Палаца Публіка Плошча свабоды Дзяржаўны музей Сан-Марына

Гарады-пабрацімы thumb|Горад Сан-Марына на карце краіны Сан-Леа, Італія Раб, Харватыя Ронэ, Данія

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Сан-Марына