«Роднае слова» — навукова-метадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Часопіс уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагагічных навуках (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры).
Тэматыка Часопіс асвятляе пытанні, звязаныя з мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Асвятляе пытанні літаратурнай, мовазнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Змяшчае матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, пра сучасны літаратурны працэс, лінгвістычныя праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасць беларускай мовы.
Асноўныя раздзелы: «Школа і нацыянальнае Адраджэнне», «Філалогія», «Методыка і вопыт», «Калі закончыўся ўрок», «Міжпрадметныя сувязі», «Культура Беларусі», «На ростанях». На сваіх старонках адлюстроўвае шляхі развіцця нацыянальнай школы, педагагічнага майстэрства, дасягненні філалагічнай навукі.
Гісторыя Быў заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. у Мінску на беларускай мове штомесячна, як «Беларуская мова і літаратура ў школе». У 1992 г. быў перарэгістраваны пад новай назвай — «Роднае слова».
За 25 гадоў дзейнасці было выдадзена больш за 3 млн. экзэмпляраў. У сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж — каля 10 тысяч экзэмпляраў.
Узнагароды 2008 г. — Дыплом лаўрэата IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс»; 2008 г. — Дыплом удзельніка ХІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»; 2008 г. — Дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі; 2010 г. — Дыплом удзельніка ХІV Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»; 2010 г. — Дыплом лаўрэата VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»; 2012 г. — Дыплом лаўрэата VIІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»; 2013 г. — Грамата Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; 2013 г. — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; 2013 г. — Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХV Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі».
Галоўныя рэдактары Міхась Шавыркін (1988—2006) Ларыса Сагановіч (2006—2007) Уладзімір Куліковіч (2007—2009) Зоя Падліпская (2009—2019) Наталля Шапран (з чэрвеня 2019)
Літаратура
Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова» : бібліягр. паказ. / Бел. асац. «Конкурс»; склад. : А. В. Высоцкая [і інш.]. — Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008. — 256 с. — ISBN 978-985-6821-22-9. — С. 118.
Катэгорыя:Навукова-метадычныя часопісы Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове