Фарны касцёл, або касцёл Святога Казіміра — касцёл у Магілёве, размешчаны ў Нагорскім пасадзе, па адрасе вул. Болдзіна, 3. Помнік архітэктуры пач. 17—19 ст. Пабудаваны ў 1604 годзе па фундацыі караля Жыгімонта III, які быў уладальнікам гарадской зямлі ў Магілёве. У 1810 годзе касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму.
Архітэктура Мураваны 1-нефавы прамавугольны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсідай. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Аб’ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Хоры, дзе размяшчаўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай. Захаваўся часткова, зараз тут складское памяшканне РУП «Белтэлекам».
Літаратура А. М. Кулагін, Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн, «Беларуская энцыклапедыя», 2000. С.186
Спасылкі
Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёва Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі класіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў 1604 годзе Катэгорыя:Храмы Святога Казіміра Катэгорыя:1604 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Вуліца Болдзіна (Магілёў)