Міле́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Стары́я Міле́вічы (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана на правым беразе ракі Случ, за 16 км на поўнач ад Леніна.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як вёска ў Новагарадскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі С. 503.

Насельніцтва 6 мая 1896 — 78 двароў, 614 жыхароў (310 ж.п., 304 м.п.) 1908 — сяло: 702 жыхары 1994 — вёска: 336 двароў, 962 жыхары 1999 — 320 двароў, 810 жыхароў — С. 370.

Інфраструктура Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк.

Славутасці Іаана-Багаслаўская царква, пабудаваная ў 1801 годзе.

Вуліцы Ленінская вуліца Набярэжная вуліца

Вядомыя асобы Алена Яфімавіч (нар. 1978) — педагог. Кандыдат гістарычных навук.

Спасылкі

Катэгорыя:Мілевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна