Бу́йкавічы (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
На поўдні і захадзе лёсак.
Геаграфія Размяшчэнне У 16 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 229 км ад Гомелю.
Гідраграфія На поўдні і захадзе меліярацыйны канал, на поўначы вадасховішча рыбгаса.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жыткавічы — Петрыкаў. Планіроўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У кастрычніку 1922 года ў былым маёнтку пані Левандоўскай створана камуна «Ленінскі шлях». У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас «Ленінская Беларусь». Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Аляксееўка» (цэнтр — вёска Кольна).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 21 гаспадарка, 35 жыхароў.
Дынаміка 1856 год — 10 двароў. 1897 год — 33 жыхара (паводле перапісу). 1917 год — 138 жыхароў. 1959 год — 178 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 21 гаспадарка, 35 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Руднянскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна