Гра́бава. Сустракаецца таксама варыянт Гра́баў, м. (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета.
На поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 78 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 20 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 311 км ад Гомелю.
Гідраграфія На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якую перасякае злёгку выгінастая вуліца, з захаду да цэнтра галоўнай далучаецца просталінейная кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1839 годзе ў складзе маёнтка Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1850 годзе паблізу працаваў лесапільны завод. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся млын і карчма. У 1914 годзе салдаты запасной часткі разграмілі вінную краму.
Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 35 жыхароў. 37 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 113 гаспадарак, 218 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 14 двароў. 1897 год — 194 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 32 двары, 263 жыхара. 1940 год — 120 двароў 502 жыхара. 1959 год — 652 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 113 гаспадарак, 218 жыхароў.
Вядомыя выхадцы Ф. А. Лахвіч — (нар. 12.4.1945 г.) хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000); член-карэспандэнт з 1994 года), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1991). Дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мілевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна